From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнст Мах (ням.: Ernst Mach, 18 лютага 1838 года, Брун, Аўстра-Венгрыя, цяпер Брно, Чэхія — 19 лютага 1916, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі фізік і філосаф-пазітывіст.
Эрнст Мах | |
---|---|
ням.: Ernst Mach | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1838[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1916[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ludovica Aloisia Carolina Marussig[d][5] |
Дзеці | Ludwig Mach[d] |
Род дзейнасці | фізік, філосаф, педагог, прафесар, фатограф, палітык |
Навуковая сфера | фізіка[4], філасофія навукі[d], прыродазнаўчыя навукі[4], адукацыя[4] і філасофія[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар[5] (1864) і прафесар[5] (1866) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэас фон Этынсгаўзен[d][6] |
Школа/традыцыя | Пазітывізм |
Кірунак | Заходняя філасофія |
Перыяд | Філасофія XIX стагоддзі |
Асноўныя інтарэсы | Філасофія навукі |
Значныя ідэі | эканомія мыслення, чыста апісальная навука |
Аказалі ўплыў | А. Конт, Г. Спенсар, Р. Авенарыус |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1860 годзе.
Прыват-дацэнт ў Венскім універсітэце (з 1861), прафесар фізікі ў Грацы (з 1864), прафесар фізікі (з 1867) і рэктар (з 1879) Карлавага ўніверсітэта ў Празе, прафесар Нямецкага ўніверсітэта ў Празе (з 1882). Прафесар філасофіі Венскага ўніверсітэта (1895—1901).
Маху належыць шэраг важных фізічных адкрыццяў. Першыя працы Маха прысвечаны вывучэнню працэсаў слыху і зроку (тлумачэнне механізму дзеяння вестыбулярнага апарату, адкрыццё аптычнайа з'явы — так званых кольцаў, або палос, Маха). Да гэтага перыяду адносяцца працы «Аб колеры падвойных зорак на падставе прынцыпу Доплера» (1861), «Тлумачэнне музычнай тэорыі Гельмгольца» 1866), «Аб стробаскапічным вызначэнні вышыні тону» (1873), «Пра адлюстраванні і пераламленні гуку» (разам з Фішэрам , 1873), «Оптыка-акустычныя эксперыменты» (1873), «Асновы вучэння аб кінестэзіі» (1875) і інш З 1881 года Мах вывучаў аэрадынамічныя працэсы, якія суправаджаюць звышгукавы рух целаў. Ён адкрыў і даследаваў працэс ўзнікнення ударнай хвалі. У гэтай галіне імем Маха названы шэраг велічынь і паняццяў: лік Маха, конус Маха і інш.
Вялікі вядомасцю карыстаюцца аглядныя сачыненні Маха: «Гісторыя і корань прынцыпу захавання працы» (1872), «Механіка: Гісторыка-крытычны нарыс яе развіцця» (1883), «Аналіз адчуванняў» (1886). Працы Маха багатыя экскурсамі ў вобласць філасофіі. Такія лекцыі «Эканамічная прырода фізічнага даследавання» (1882) і «Аб пераўтварэнні і прыстасаванні ў прыродазнаўчых думкі» (1884).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.