Элізабет Бом-Шнайдэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Элізабет Бом-Шнайдэр

Элізабет Бом-Шнайдэр (ням. і фр. Elisabeth Baume-Schneider; нар. 24 снежня 1963 года, Сент-Ім’е, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прадстаўляе Сацыял-дэмакратычную партыю. Член Федэральнага савета Швейцарыі са студзеня 2023 года. Кіраўнік Дэпартамента юстыцыі і паліцыі з 1 студзеня 2023 года. З 1 студзеня 2024 года ўзначальвае міністэрства ўнутраных спраў.

Хуткія факты Элізабет Бом-Шнайдэр, член Савета кантонаў Швейцарыі[d] ...
Элізабет Бом-Шнайдэр
фр.: Elisabeth Baume-Schneider[1]
Thumb
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
2 снежня 2019 12 верасня 2022
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
з 1 студзеня 2023
Папярэднік Сіманета Самаруга
Нараджэнне 24 снежня 1963(1963-12-24)[2] (61 год)
Імя пры нараджэнні фр.: Elisabeth Schneider
Партыя
Адукацыя
Сайт elisabeth-baume-schneider.ch (фр.)
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Нарадзілася на Каляды 1963 года ў нямецкамоўнай сям’і фермераў у франкамоўным кантоне Берн. Вучылася ў французскай школе, пасля заканчэння якой паступіла ў Нёўшатэльскі ўніверсітэт вывучаць эканоміку і сацыяльныя навукі. У 1987 годзе атрымала ліцэнзію і затым пачала працаваць як сацыяльная працаўніца ў горадзе Франш-Мантань, у нядаўна ўтвораным кантоне Юра.

Заўсёды стаяла на левых пазіцыях і ўваходзіла ў юнацтве ў трацкісцкую Рэвалюцыйную марксісцкую лігу Швейцарыі, была ўцягнутая ў дзейнасць Amnesty International, яе кумірам доўга была польская Салідарнасць. Менавіта гэтым і было абумоўлена, што ў канчатковым выніку яна ўступіла ў СДПШ. У 1995 годзе яна ў маладым узросце была абрана ў кіраўніцтва кантона Юрась. У 2019 годзе Бом-Шнайдэр стала дэпутатам Нацыянальнага савета Швейцарыі ад кантона Юра. У лістападзе 2022 года яна вылучыла сваю кандыдатуру ў Федэральны савет Швейцарыі. Пры гэтым не толькі ёй было зразумела, што яна аўтсайдар гэтых выбараў.

У снежні 2022 года, у трэцім туры, Элізабет Бом-Шнайдэр, нечакана для многіх, была абраная ў Федэральны савет сваёй краіны. Так першы прадстаўнік кантона Юра апынуўся ў Федэральным савеце. З 1 студзеня 2023 года яна ўвайшла ў Федэральны савет, дзе ўзначаліла дэпартамент юстыцыі і паліцыі, да канца года яна ўзначальвала гэтае міністэрства. З 1 студзеня 2024 г. узначаліла Міністэрства ўнутраных спраў Швейцарыі.

Зноскі

  1. parlament.ch council member database Праверана 3 красавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77532118'></a>

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.