кароль Англіі (959—975) From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдгар Міралюбівы (стар.-англ.: Ēadgār; 7 жніўня 943 — 8 ліпеня 975) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, уладарыў у 959—975 гадах. Малодшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты, брат Эдвіна, святы Рымска-каталіцкай царквы (дзень ушанавання — 8 ліпеня)[9].
Эдгар Міралюбівы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ēadgār | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 11 мая 973 | ||||||
Папярэднік | Эдвіг | ||||||
Пераемнік | Эдуард Мучанік | ||||||
Нараджэнне |
943[1] ці 944[1] |
||||||
Смерць |
8 ліпеня 975[4][5][…]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Уэсекская дынастыя | ||||||
Бацька | Эдмунд I[6] | ||||||
Маці | Элгіва з Шафтсберы[d][6] | ||||||
Жонка | Этэльфледа[d][6][7], Вульфрыт[d][6][7] і Эльфрыда[d][6][7] | ||||||
Дзеці | Эдуард Пакутнік[8][6], Эдгіта[d][8][6], Этэльрэд Неразумны[6] і Edmund Ætheling[d][8] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 958 годзе арыстакратыя Мерсіі і Нартумбрыі на тайным сходзе аб'явіла Эдгара каралём тэрыторыі на поўначы ад Тэмзы, але паўнавартасным манархам ён стаў толькі ў 959 годзе, пасля смерці свайго брата караля Эдвіна. Ступіўшы на прыстол, Эдгар вярнуў з выгнання Данстана — абата, які меў вялікі ўплыў у краіне ў часы Эдмунда I і, магчыма, валодаў большай уладай чым сам кароль. Эдгар назначыў Дунстана спачатку епіскапам Уорчэстэра, потым Лондана, а потым павысіў да сана архіепіскапа Кентэрберыйскага.
У гістарычных крыніцах таго часу адзначаецца, што Дунстан не ўхваляў караля з-за яго вобразу жыцця і працяглы час адказваўся каранаваць Эдгара. Але нягледзячы на ўсе рознагалоссі Дунстан заставаўся галоўным парадчыкам пры двары.
Эдгар пазбягаў ваенных канфліктаў, таму і атрымаў мянушку «Міралюбівы». У 970 годзе ён саступіў паўночную частку Нартумбрыі шатландскаму каралю Кенету II, што змагло на пэўны час зняць напругу паміж каралеўствамі.
11 мая 973 года ва ўзросце трыдцаці гадоў Эдгар быў каранаваны ў Бацкім абацтве. На каранацыю былі закліканы шэсць каралёў суседніх дзяржаў, у тым ліку каралі Шатландыі і Стратклайда, якія пакляліся ў вернасці быць васаламі Эдгара на вадзе і на зямлі.
Памёр 8 ліпеня 975 года ў Вінчэстэры, але быў пахаваны ў Гластанберыйскім абацтве.
Ад 1-га шлюбу:
сын: Эдуард II
Ад 2-га шлюбу:
дачка: Эдгіта
Ад 3-га шлюбу:
сыны: Эдмунд, Этэльрэд II
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.