From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарлота (фр.: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 1840 — 19 студзеня 1927) — імператрыца-кансорт Другой Мексіканскай Імперыі.
Шарлота Бельгійская | |
---|---|
Нараджэнне |
7 чэрвеня 1840[1][2][…] |
Смерць |
19 студзеня 1927[1][2][…] (86 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Род | Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d] |
Бацька | Леапольд I[4] |
Маці | Луіза Марыя Арлеанская[4] |
Муж | Максімільян I[d][5] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Аўтограф | |
Манаграма | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзіная дачка караля Леапольда I і Луізы Арлеанскай.
Шарлота 27 ліпеня 1857 года ўзяла шлюб з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам, малодшым братам імператара Франца Іосіфа[6]. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Ламбарда-Венецыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.
У 1863 годзе пры падтрымцы французскага імператара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імператара Мексікі.
У 1864 годзе пара прыбыла ў Мексіку, каранавалася і засталася жыць у Мехіка. Як імператрыца, Шарлота змяніла імя і стала звацца на іспанскі манер Карлотай.
Пасля ўсяго некалькіх месяцаў пасля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мексіканскі праект і пакінуў Максіміліяна без падтрымкі, калі ён сутыкнуўся з рэспубліканскімі паўстанцамі на чале з Беніта Хуарэсам і супрацьдзеяннем ад Злучаных Штатаў.
Шарлота, якая бачыла няўстойлівасць становішча, вярнулася ў Еўропу, дзе паспрабавала знайсці падтрымку для мужа, аднак яе высілкі былі марныя. Сумныя весткі з Мексікі і няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлоты, у яе праявіўся моцны стрэс і сімптомы шызафрэніі.
У Мексіку яна так і не вярнулася, пакутавала на шызафрэнію і наступныя гады жыла пад наглядам урачоў у сваім замку пад Бруселем. Яна памерла так і не ведаючы, што ў 1867 годзе яе муж быў расстраляны[6].
Шарлота і Максіміліян не мелі дзяцей. У 1865 годзе імперская пара ўсынавіла Агусціна і Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імператара Першай Мексіканскай Імперыі Агусціна дэ Ітурбідэ. Пасля падзення манархіі ўсынаўленне страціла сілу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.