From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — мураваны праваслаўны храм у в. Рагозна Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Першае згадванне аб храме адносіцца да 1700 года. У 1899 годзе пасля пажару быў адбудаваны новы храм. У 1943 годзе храм быў разбураны.
У 2002 годзе распачалося будаўніцтва новага храма. 8 лістапада 2007 года храм быў асвячоны епіскапам Іаанам[1].
Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з заломам, завершаным на вяршыні і ў аснаванні макаўкамі. Да фасада дабудавана 1-ярусная шатровая званіца з макаўкай, з тылу — прамавугольная апсіда. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.