From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралева Хелена (таксама Алена або Элін) — каралева-кансорт Швецыі, жонка караля Інгэ I Старэйшага. Меркавана сястра Блот-Свена.
Хелена | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Гюла, Блатстулка | ||||||
Пераемнік | Блатстулка, Інгігерд Харальдсдоцір | ||||||
Нараджэнне |
XI стагоддзе |
||||||
Смерць |
не раней за 1105 |
||||||
Род | Інглінгі | ||||||
Муж | Інгэ I Старэйшы[1][2] | ||||||
Дзеці | Хрысціна Інгесдотэр[2], Маргарэт Фрэдкула, Кацярына Інгесдотэр Шведская, Рагнвальд Дурны і Рагвальд Інгесан[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Паходжанне каралевы Хелены невядома. Лічыцца, што яна была з Эстэргётланда. Магчыма яна была з роду Інглінгаў[3], старой Шведскай каралеўскай сям’і і была сястрой Блот-Свена. Кароль Інгэ, які быў каралём Швецыі некалькі разоў, вядомы тым, што перамог паганцаў у рэлігійных войнах, якія адбываліся ў Швецыі паміж 1022 і 1088 гадамі, і адмяніў свабоду веравызнання, патрабуючы ад усіх вызнаваць хрысціянства. Яго самым вялікім праціўнікам у гэтым быў паганскі кароль Блот-Свен.
Кароль Інгэ ажаніўся з сястрой Блот-Свена Maer або Mö; у ісландскіх крыніцах яна згадваецца як Mär[3], але ў афіцыйных дакументах яна згадваецца як Хелена. Магчыма, яна была грэцкага або рускага паходжання, але гэта не пацверджана і малаверагодна. Гэты саюз добра вядомы ў гісторыі як шлюб паміж Інгай і сястрой Блот-Свена, а Свен заўсёды згадваецца як зяць Інгэ[4]. Таму ёсць меркаванне, што Інгэ быў жанаты два разы. Тым не менш, Maer не з’яўляецца сапраўдным імем, гэта проста старое скандынаўскае слова якое пазначае дзеву; іншае напісанне імя — Mö — таксама азначае дзеву. «Алена» — звычайнае лацінскае напісанне імя шведскага Элін. Можна меркаваць, што гэта адзін і той жа чалавек; Дзева Элін, для хрысціян-замежнікаў пішацца як Хелена на латыні, сястра паганскага караля Блот-Свена.
Генеалогію старых сем’яў вікінгаў вельмі цяжка адсачыць, нягледзячы на шматлікія песні, якія пра іх спяваюцца. Як сястра Блот-Свена, яна, магчыма, была дачкой шведскага прынца Інгвара Вандроўніка, сына караля Швецыі Эймунда Старога; такім чынам яна магла быць стрыечнай сястрой свайго мужа. Шлюб, верагодна, быў заключаны па палітычных прычынах, каб аб’яднаць паганскія і хрысціянскія фракцыі. Мяркуецца, што рунічны камень, узведзены чалавекам па імі Сігторн ў гонар дачкі Mö і сына Sven, быў усталяваны бацькам каралевы Хелены і Блот-Свена. Поўнае імя Хелены ў гэтым выпадку было б Хеленай Сігторнсдотэр.
Мала што можна пэўна сказаць пра каралеву Хелену, але яна хутчэй за ўсё была паганкай падобна свайму брату. На момант заключэння шлюбу яе альбо пераканалі, альбо прымусілі перайсці ў хрысціянскую веру. Магчыма, яна атрымала імя Хелена пасля хрышчэння, паколькі яе дочкам таксама далі імёны з хрысціянскай Еўропы: Хрысціна, Маргарэт і Катарына. Невядома, падтрымлівала яна паганцаў або хрысціян. У 1087—1088 гадах яна была сведкай вайны паміж яе мужам-хрысціянінам і братам-язычнікам і ўбачыла трыумф мужа. Магчыма, яна аплаквала смерць свайго брата і паганства ў 1087—1088 гадах, але да канца свайго жыцця яна была ці прыкідвалася хрысціянкай. Пасля паразы паганцаў яна разам са сваім мужам у перыяд паміж 1090 і 1100 гадамі заснавала першы вядомы жаночы манастыр у Швецыі — бенедыкцінскае абацтва Урэта ў Эстэргётландзе. Яна падарыла манастыру дваццаць маёнткаў у Эстэргётландзе[5]. Маёнткі меркавана належалі каралеве: былі пасагам або спадчынай ад брата Свена. Пасля смерці мужа прыкладна ў 1105 годзе, каралева-ўдава Хелена стала манашкай у абацтве Урэта[5].
Каралева Хелена ў гісторыі была доўга час зблытана са святой Аленай з Шоўдэ (пам. 1135), якая жыла ў Швецыі ў той жа перыяд. Гэта зман не падтрымліваюць сучасныя гісторыкі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.