баярын клецкі і пінскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Пятровіч Шчэпа — баярын клецкага князя Івана Васілевіча і пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславічаў.
Фёдар Пятровіч Шчэпа | |
---|---|
Род дзейнасці | арыстакрат |
Служыў яшчэ клецкаму князю Івану Васілевічу Яраславічу, атрымаў ад яго пацвярджэнне на адну купленую зямлю ў сяле Лукавец і наданні зямлі ў сяле Навадворац, чатырох гарадскіх зямель, дзвюх зямель у сяле Якшычы, трох «чалавек» у іншых частках Клецкага княства, двух «чалавек» у сяле Лукавец.[1]
Шчэпа быў сведкам актаў князёў Івана Васілевіча і Фёдара Іванавіча Яраславічаў у 1507, 1515, 1520 гадах. Пры гэтым яго статус не быў высокі, пасярэдзіне мясцовага баярства, вышэй яго пісаліся баяры Долмат Андрэевіч, Міхайла Дзмітравіч Шарап, Івашка Фёдаравіч Палазовіч, Рыгор Іванавіч Бруяка, а ніжэй — яго брат Алеша, Матфей Грычынавіч і Алехна Някрас.[2]
На Вялікдзень 1511 года князь Фёдар Іванавіч пацвердзіў Шчэпе ўсе бацькоўскія наданні і дадаткова вызваліў аднаго яго «чалавека» ад вартаўнічай павіннасці, даў «зямлю» ў Лукаўцы, сенажаці ў Навадворцы, месца ў Клецкім замку пад будаўніцтва «харом», двор у клецкім вакольным горадзе («у паркане») і гарод каля горада. Гэты дакумент князь Фёдар напісаў уласнаручна. У 1515 годзе князь абмяняў са Шчэпай свае поле і сенажаці ў Навадворцы на яго поле і сенажаці ў Лукаўцы.[3]
На думку Аляксандра Грушы, магчыма, князь Фёдар Іванавіч асабліва ставіўся да Фёдар Шчэпы.[1]
Шчэпа меў маёнткі і ў Пінскім павеце. Частку іх атрымаў ад першай жонкі — Марыны Юхнаўны Анцушкавічоўны — Гогалеў дварэц, двор у Жабчычах з дварышчамі ў розных сёлах, выслужаныя яе продкамі ў вялікіх князёў Вітаўта і Жыгімонта. Пэўны час распараджаўся і маёнткамі другой жонкі — Святохны Грычыны, але яна перажыла Шчэпу і перадала свае маёнткі роднаму брату Гаўрыле Грычыне.[1]
На Попіс 1528 года баярын Фёдар Шчэпа ставіў з сваіх маёнткаў у Пінскім павеце 3 «коней», з маёнткаў у Клецкім — 2 «коней», то-бок меў 40 «службаў» падданых і быў адным з багацейшых баяр у колішніх уладаннях князя Фёдара Іванавіча Яраславіча.[2]
У першым шлюбе меў сына Івана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.