Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фламіны (лац.: flamines, адзіночны лік flamen) — жрацы асобных божастваў у Старажытным Рыме.
Пасада фламінаў была пажыццёвай і падзяляліся на 3 старэйшых, — якія абіраліся з патрыцыяў і спраўлялі культ Юпітэра, Марса і Квірына, — і 12 малодшых, якія абіраліся з плебейскіх родаў і служылі другарадным багам (Вулкану, Флоры і г.д.).
Лічыцца, што пасада трох старэйшых фламінаў была заснавана пры Нуме Пампіліі[1]. У эпоху імперыі да існых 15 фламінаў дадаліся фламіны абагаўлёных імператараў.
Фламінамі напачатку сваёй кар'еры былі Юлій Цэзар і Нерон.
Пасада фламіна Юпітэра (flamen Dialis) мела вялікую колькасць старанна распрацаваных правіл і табу. Напрыклад, ножка ложка, на якой ён спіць, павінна была быць выпацкана брудам, ён не мог выходзіць з дому з непакрытай галавой, ездзіць конна, дакранацца жывых казлоў, сырога мяса, плюшчу, баброў; і таму падобнага. Пасля смерці жонкі Фламін Юпітэра пазбаўляўся сану.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.