From Wikipedia, the free encyclopedia
Фернанду Песоа (парт.: Fernando Pessoa; 13 чэрвеня 1888, Лісабон — 30 лістапада 1935) — выбітны партугальскі паэт , празаік , драматург і эсэіст XX стагоддзя. Пісаў творы на партугальскай і англійскай мовах, падпісваючыся рознымі гетэронімамі, якіх даследчыкі налічваюць не менш за 72. Найбольш вядомыя з іх — Алвару дэ Кампуш, Рыкарду Рэйш і Алберту Каэйру.
Фернанду Песоа | |
---|---|
Fernando Pessoa | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Фернанду Антоніу Нугейра Песоа |
Псеўданімы | Alberto Caeiro[1], Álvaro de Campos, Ricardo Reis і Bernardo Soares |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1888[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1935[5][2][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Joaquim de Seabra Pessoa[d] |
Маці | Maria Magdalena Pinheiro Nogueira[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, пісьменнік, філосаф, эсэіст, літаратурны крытык, празаік |
Гады творчасці | 1895—1935 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | партугальская мова |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Ва ўзросце пяці гадоў будучы пісьменнік страціў бацьку, які памёр ад туберкулёзу, а хутка і малодшага брата, якому не было нават года. У 1895 годзе яго маці выходзіць замуж у другі раз за консула Партугаліі ў Дурбане, і яны пераязджаюць у Паўднёвую Афрыку. Там ён атрымоўвае адукацыю і выяўляе ранні талент да літаратурнай творчасці. Там жа знаёміцца з творамі У. Шэкспіра, Э. По, Дж. Мільтана, Дж. Г. Байрана, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, А. Тэнісана і іншых. Англійская мова адыграе значную ролю ў жыцці паэта.
У 1905 годзе, пакінуўшы сям’ю ў Афрыцы, Песоа вяртаецца ў Партугалію, каб вывучаць літаратуру. У 1906 г. ён паступае на Вышэйшыя літаратурныя курсы (цяпер філалагічны факультэт Лісабонскага ўніверсітэта), але не вытрымлівае і аднаго году. У гэты ж час ён знаёміцца з найбуйнейшымі партугальскімі пісьменнікамі. У наступным годзе памірае бабуля паэта, дзякуючы невялікай спадчыне якой Песоа адчыніў маленькую тыпаграфію, якая, праўда, хутка збанкрутавала. З 1908 г. і да апошніх дзён паэт займаецца перакладамі камерцыйнай карэспандэнцыі, ведучы даволі сціплае грамадскае жыццё.
З 1912 г. Песоа пачынае выступаць у перыядычных выданнях як эсэіст і літаратурны крытык. У 19152 г. разам з іншымі паэтамі, такімі як Алмаду Нэгрэйруш і Марыу дэ Са-Карнейру, ён выдае літаратурны часопіс «Арфей», які запачаткаваў мадэрнізм у партугальскай літаратуры. У 1918 г. выходзяць дзве англамоўныя кнігі Песоа — паэма «Антыной» (Antinous) і «35 санетаў» (35 Sonnets). Разам з двума кампаньёнамі Песоа засноўвае яшчэ адну друкарню, у якой у 1921 г. выходзяць яшчэ два зборнікі яго англамоўнай паэзіі — «Англійскія вершы I—II» (English Poems I—II) і «Англійскія вершы III» (English Poems III). Песоа перакладае некалькі кніг з англійскай на партугальскую, а таксама вершы Э. По «Крумкач» і «Анабель Лі».
З таго часу, як Песоа вяртаецца з Афрыкі ў Партугалію, ён вельмі рэдка выязджае з любімага Лісабона. Менавіта найбольш цікавым месцам і атмасферы горада прысвечаная «Кніга неспакою», яшчэ адзін значны твор, напісаны чацвертым з самых вядомых гетэронімаў Песоа — Бернарду Суарэшам. Аднак і ён не быў апублікаваны пры жыцці пісьменніка.
Фернанду Песоа памёр амаль невядомым 30 лістапада 1935 года, надрукаваўшы толькі адну кнігу на партугальскай мове — «Пасланне» (Mensagem) і пакінуўшы вялікую спадчыну вершаў і лістоў, якія да гэтага часу даследуюцца і рыхтуюцца да друку. На падставе біяграфіі і твораў пісьменніка створаныя раманы «Год смерці Рыкарду Рэйша» Жазэ Сарамагу і «Тры апошнія дні Фернанду Песоа» Антоніа Табукі.
На беларускую мову творы Песоа перакладалі Юлія Цімафеева, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Ігар Крэбс, Наста Гвоздзева, Андрэй Стэфановіч, Макс Шчур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.