Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый з’яўляецца найстарэйшым факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў | |
![]() | |
Англійская назва | Faculty of Information Documentary Communications, Belarusian State University of Culture and Arts |
Заснаваны | 1944 |
Дэкан | Юлія Мікалаеўна Галкоўская |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Рабкораўская, 17 |
buk.by/FIDK/index.php |
Гісторыя
Cтвораны ў 1944 годзе на базе Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага як бібліятэчны факультэт. З 1975 года — факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага інстытута культуры. З 1993 года — факультэт бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры, з 2003 года — факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый. На цяперашні час факультэт з’яўляецца другім па колькасці студэнтаў ва ўніверсітэце.
Кафедры
На факультэце дзейнічаюць 6 кафедр:
- Кафедра інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці (загадчык — Надзея Юр’еўна Вайцяховіч).
- Кафедра інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый (загадчык — Жанна Леанідаўна Раманава).
- Кафедра гісторыка-культурнай спадчыны (загадчык — Дзмітрый Васілевіч Герасімёнак).
- Кафедра рускай мовы як замежнай (загадчык — Алена Адольфаўна Жалудовіч).
- Кафедра беларускай і замежнай філалогіі (загадчык — Алена Міхалаўна Пісарэнка).
- Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (загадчык — Віктар Робертавіч Языковіч).[1]
Спецыяльнасці
- Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (аўтаматызацыя)
- Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (менеджмент)
- Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)
- Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (кірунак «Лічбавізацыя»)
Дэканы
- Уладзімір Аўрамавіч Фамін (1979—1985)
- Раіса Аўрамаўна Ровіна (1985—1995)
- Алег Анатолевіч Трусаў (1996—1998)
- Мікалай Аляксандравіч Яцэвіч (2003—2018)
- Юлія Мікалаеўна Галкоўская (з 2018 г.)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.