Усая
вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уса́я[1] (трансліт.: Usaja, руск.: Усая) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяркудскага сельсавета.
Вёска
Усая
| ||||||||||||||||||||
Усая на Вікісховішчы |
Вядома з XVI ст. як маёмасць Савічаў і Есьманаў у Полацкім ваяводстве ВКЛ. У 1552 г. у вёсцы 17 дымоў вольных сялян і 4 дамы, якія належалі царкве св. Спаса. 3 1563 г. цэнтр Усайскай воласці. 3 1662 г. уладанне вознага Левашкевіча.
У XIX ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Лепельскім павеце. У 1808 г. пабудавана праваслаўная Пакроўская царква, у 1864 г. адчынена народнае вучылішча, штогод адбываліся 2 кірмашы, меўся хлебазапасны магазін. У 1878 г. сяло — цэнтр воласці, уладанне памешчыцы Г. Сомішчавай. У 1886 г. — 41 двор, валасное праўленне. У 1905 г. — 60 двароў.
3 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтр Усайскага сельсавета Ульскага раёна. 3 8 ліпеня 1931 г. ва Ушацкім раёне. У 1925 г. — 109 двароў, у 1941 г. — 84 двары. 3 20 лютага 1938 г. у Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роўнае Поле. У Вялікую Айчыную вайну ў 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі вёску і загубілі 46 жыхароў. 3 1954 па 2004 гг. у Дубраўскім сельсавеце[2][3].
Дынаміка насельніцтва з 1886 па 2009 | |||||
1886 | 1905 | 1925 | 1941 | 1999 | 2009 |
---|---|---|---|---|---|
312 | 428 | 498 | 338 | 37 | 17 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.