сегмент палітычнага спектру, кірунак палітычнай ідэалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ультраправыя, крайне правыя, радыкальныя правыя — тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння якаснай ці колькаснай пазіцыі групы ці асобы, якія размешчаны ў правам спектры палітычнага поля. Крайне правыя палітыкі звычайна падтрымліваюцца прынцып супрэмасізму — пераканання, што перавага адных індывідаў і груп і непаўнавартаснасць іншых з'яўляюцца натуральнай і аб'ектыўнай рэальнасцю, што вядзе да поўнай адмовы ад канцэпцыі сацыяльнай роўнасці як нормы. Крайне правыя палітыкі часта падтрымліваюць прынцып сегрэгацыі: падзелу груп людзей, якія лічацца «вышэйшымі», і груп, якія лічацца «ніжэйшымі». Таксама, для падобнага роду людзей часта характэрны антыіміграцыйныя і антыінтэграцыйныя пазіцыі, у адносінах да груп, якія лічацца ніжэйшымі і непажаданымі.[1] У найбольш радыкальных рухах можа праводзіцца палітыка прыгнёту і генацыду груп людзей на падставе іх меркаванай непаўнавартаснасці[2]. Ультраправая ідэалогія звычайна складаецца з аўтарытарызму, нацыяналізму, расізму і ксенафобіі[3].
Вельмі правыя звычайна асацыюецца з асобай ці групамі асоб, якія маюць вельмі нацыяналістычныя, ксенафобскія, расісцкія, рэлігійныя фундаменталісцкія, ці рэакцыйныя погляды[4]. Як правіла, тэрмін ужываецца ў дачыненні да неафашыстаў і неанацыстаў і ісламістаў[5][6][7][8][9][10][11].
{{cite book}}
: Невядомы параметр |Publisher=
ігнараваны (прапануецца |publisher=
) (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.