Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі (17 снежня 1939 — 6 жніўня 2020, Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання. Кандыдат тэхнічных навук.
Нарадзіўся 17 снежня 1939 года.
Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Да 1990 года працаваў начальнікам аддзела Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (Мінск).
З 1990 года дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. Намеснік старшыні камісіі па навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, член Камісіі ВС па эканамічнай рэформе, дасягненню эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту. Належаў да апазіцыі Беларускага народнага фронту. Яму належала адна з ключавых роляў у стварэнні эканамічных канцэпцыяй і законапраектаў, якія апазіцыя БНФ уносіла на разгляд сесіяў Вярхоўнага Савета. Нягледзячы на пракамуністычныя настроі большай часткі дэпутатаў, шмат якія ідэі БНФ былі прынятыя. У красавіку 1995 года У. Заблоцкі ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага наваабраным Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі, пазбаўленні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, праве Прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.
Пазней Уладзімір Заблоцкі адзначыў як галоўнае з таго, што было зроблена ў пачатку 1990-ых, — дамагліся незалежнасці Беларусі і стварылі дзяржаву[1].
Памёр 6 жніўня 2020 года ў Мінску[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.