УНІАН
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, раздзеленых на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-й і 19-й гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тысяч здымкаў. Уласны карэспандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.
УНІАН | |
---|---|
Заснаванне | 15 сакавіка 1993 |
Заснавальнікі | Нацыянальны саюз журналістаў Украіны і Саюз юрыстаў Украіны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Крашчацік, д. 4 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Арцём Кавалёў |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Матчына кампанія | «Галоўрэд-Медыя» |
Сайт | www.unian.ua |
Агенцтва абвінавачвалі ў распаўсюджванні фальшывай інфармацыі і цэнзуры[1][2][3][4][5].
29 жніўня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 года першы кіраўнік агенцтва — народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог дамогся яго дзяржаўнага ўліку як юрыдычнай асобы. У красавіку 1993 года выйшаў першы выпуск навін. У 1995 годзе агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 — фотаслужбу. У 2000 годзе пачало падаваць навіны праз сеціва[6]. У 2006 годзе ўвайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» Аляксандру Траццякову . З лютага 2008 года ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 года ўкраінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.