From Wikipedia, the free encyclopedia
Сігб’ёрн Обстфелер, або Сігб’ёрн Обстфельдэр (нарв.: Sigbjørn Obstfelder; 21 лістапада 1866, Ставангер — 29 ліпеня 1900, Капенгаген) — нарвежскі пісьменнік.
Сігб’ёрн Обстфелер | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1866[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1900[1][2] (33 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Helga Weeke[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | нарвежская мова |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Обстфелер найболей вядомы як паэт-мадэрніст. Яго першы зборнік «Вершы» (Digte, 1893) — адзін з ранніх узораў нарвежскай літаратуры мадэрнізму. Спрабаваў сябе і ў жанры апавядання, а таксама пісаў п’есы. У творах заўважна моцны ўплыў французскага рэаліста Шарля Бадлера. Творы Обстфелера часта называюць літаратурным аналагам карцін Эдварда Мунка, які быў яго блізкім сябрам. Усё жыццё Обстфелер змяняў прафесіі, падоўгу не затрымліваючыся на адным месцы. Памёр ад сухотаў у Капенгагене ў 1900 годзе і пахаваны ў дзень, калі нарадзілася дачка — адзінае дзіця Обстфелера.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.