Сялянская рэформа ў Расійскай імперыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сялянская рэформа ў Расійскай імперыі (руск.: Крестьянская реформа в Российской империи) — першая і самая істотная з ліберальных рэформаў у Расійскай імперыі, ажыццёўленых пры імператары Аляксандры II. Мэтай рэформы, дзеянне якой пачалося ў 1861 годзе, была ліквідацыя прыгоннай залежнасці сялян у Расійскай імперыі. У некаторых раёнах прыгоннае права было адменена раней.

Паводле маніфеста аб адмене прыгоннага права 1861 года больш за 23 мільёна чалавек атрымалі свабоду. Прыгонным сялянам былі прадстаўлены поўныя грамадзянскія правы, уключаючы права ажаніцца без дазволу гаспадара, валодаць уласнасцю і быць уладальнікамі бізнэсу. Апроч таго, маніфест абвясціў, што сяляне могуць купіць зямлю ў памешчыкаў, аднак шмат сялян пацярпелі ад гэтай рэформы, бо яны набылі толькі свабоду, але не мелі магчымасці набыць зямлю.
У Грузіі вызваленне было адкладзена да 1864 года і праводзілася на значна больш выгадных для дваран умовах. Прыгонныя сяляне, якія працавалі на землях імператара былі вызваленыя ў 1866 годзе, і ім былі дадзены лепшыя і вялікія ўчасткі зямлі.
Літаратура
- Панюцін В. П. Сяля́нская рэфо́рма 1861 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 340—341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вячаслаў Панюцін. Сяля́нская рэфо́рма 1861 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 465—466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.