From Wikipedia, the free encyclopedia
Сюзанна Дзюшан-Кроці (фр. Suzanne Duchamp-Crotti; 1889, Бленвіль-Крэвон — 1963, Нёі-сюр-Сен) — французская мастачка.
Сюзанна Дзюшан | |
---|---|
фр.: Suzanne Duchamp | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1963[1][3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жусцін-Ісідор Эжэн Дзюшан[d] |
Маці | Lucie Duchamp[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Дадаізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюзанна Дюшан вырасла ў незвычайна насычаным мастацтвам асяроддзі. Малодшая сястра французскіх мастакоў і скульптараў Марселя Дзюшана, Раймона Дзюшан-Віёна і Жака Віёна. У 1919 годзе Сюзанна другі раз выходзіць замуж — за швейцарскага мастака і графіка Жана Кроці. У якасці вясельнага падарунка Марсель Дзюшан даслаў ім падручнік геаметрыі і інструкцыі па вырабе рэдзі-мейда — кнігу трэба было падвесіць на ганку і дазволіць ветру і дажджу паступова разарваць яе на часткі.
Творчасць пары мастакоў, якое развівалася напачатку XX стагоддзя ў асяроддзі розных мадэрнісцкіх, авангардных плыняў Парыжскай школы мінула шлях ад дадаізму праз прадметнае мастацтва да абстракцыянізму высокага ўзроўня. Адной з яркіх ілюстрацый ранняга перыяду ў творчасці С. Дзюшан з’яўляецца палатно «Разбураная і адноўленая мультыплікацыя», якое захоўваецца ў Чыкагскім інстытуце прыгожых мастацтваў (Multiplication brisée et rétablie, 1918—1919).
На працягу ўсяго жыцця Сюзанна працягвала ўдзельнічаць у выставах, такіх як выстава «Femmes Peintures Français» (1925) у Галерэі Барбазанж, арганізаваная жанчынамі-мастакамі, якія жадалі атрымаць прызнанне ў свеце мастацтва. Яна таксама выстаўлялася разам з Мары Ларансен у «Les Femmes Artistes d’Europe» у Нацыянальнай галерэі Жэ-дэ-Пом у 1937 годзе.
У 1945 годзе пасля вайны Сюзанна Дзюшан становіцца членам Саюза жанчын і скульптараў, рэгулярна выстаўляла пейзажы, партрэты і кветкавыя нацюрморты ў сваіх салонах.
У 1967 годзе апошні з жывых прадстаўнікоў мастацкага прозвішча Дзюшанаў, Марсель арганізаваў у Руанскім музеі прыгожых мастацтваў рэтраспектыўную выставу, дзе можна было пазнаёміцца і з работамі С. Дзюшан. У наш час найбуйны збор яе палотнаў захоўваецца ў Музеі мастацтваў Філадэльфіі. Выставы яе твораў апошнім часам праходзілі ў парыжскім Цэнтры Пампіду, нью-ёркскім Музеі сучаснага мастацтва, у Доме мастацтваў у Мюнхене і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.