From Wikipedia, the free encyclopedia
Суперліга (англ.: The Super League) — планаванае штогадовае спаборніцтва па футболе, у якім будзе ўдзельнічаць пэўная група вядучых еўрапейскіх клубаў. 19 красавіка 2021 года, пасля доўгіх спекуляцый з нагоды магчымага фармавання дадзенага турніру, з’явілася афіцыйнае пацверджанне стварэння Суперлігі. Яна была заснаваная дванаццаццю клубамі, чакаецца, што да іх далучацца яшчэ тры. Гэтыя 15 клубаў стануць пастаяннымі ўдзельнікамі Суперлігі, яшчэ пяць каманд змогуць штогод прэтэндаваць на ўдзел, які будзе залежаць ад іх дасягненняў у папярэднім сезоне. Па заяве кіраўніцтва Суперлігі, гэта спаборніцтва пачнецца «як мага хутчэй». Фларэнтына Перэс — першы старшыня гэтага турніру[1].
Дванаццаць клубаў былі абвешчаныя заснавальнікамі Суперлігі, яшчэ тры павінны далучыцца да іх пасля. У спіс каманд уваходзіць шэсць англійскіх клубаў, а таксама па тры італьянскіх і іспанскіх клуба. Усяго ж сталымі ўдзельнікамі Суперлігі будуць лічыцца пятнаццаць каманд.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.