Стары мост (Гродна)
Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia
Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары мост — аўтамабільны і пешаходны мост праз Нёман у Гродна. З'яўляецца самым старым мостам у Гродна. Быў пабудаваны 30 кастрычніка 1949 года[1].
Стары мост | |
---|---|
Каардынаты: 53°40′20″ пн. ш. 23°49′34″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | Нёман |
Месца размяшчэння | Гродна |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 195 метраў |
Шырыня моста | 14 метраў |
Максімальная нагрузка | 3 тыс. адз./гадзіна |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1908, 1949 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы вялікі драўляны мост у Гродна праз раку Нёман, быў пабудаваны ў першай палове XVI стагоддзя. Менавіта тады, у часы караля Стэфана Баторыя, ён быў намаляваны на гравюры М. Цюнта, па рысунках Адэльгаўзера 1568 года. Пазней, падчас адной з сярэднявечных войн, мост у Гродна быў разбураны[2].
Больш за тры стагоддзі ў Гродна не атрымоўвалася збудаваць вялікі мост праз Нёман. У 1875 годзе пачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве металічнага моста праз Нёман, па замове вайсковага ведамства архітэктарам Палазоўскім быў распрацаваны праект, а таксама пачаты выраб канструкцый і элементаў металічнага моста[2]. Будаўніцтва ажыццяўляў падрадчык з Варшавы, Рудзкі, пад наглядам старшыні гродзенскай вайсковай камісіі генерал-маёра князя Бегільдзеева. Кіраваў будаўніцтвам губернскі інжынер В. Ф. Нябольсін[3], актыўны ўдзел таксама прымаў архітэктар М. В. Раманаў[4].
Да 1908 года мост быў пабудаваны. Ён быў металічным, у тры пралёты, даўжынёй 194,6 м і шырынёй 22 м[5]. Мост быў названы «Пятроўска-Нікалаеўскім»[2].
Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе, мост быў падарваны сапёрамі рускай арміі, якая вяла ар’ергардныя баі з аўстра-венгерскімі войскамі. У міжваенныя гады, у 1935 годзе, мост быў адбудаваны пад кіраўніцтвам інжынера Б. Пяроцкага[2].
Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе, мост быў падарваны нямецкімі войскамі, якія спрабавалі затрымаць вызваленне горада савецкімі войскамі.
Першы час пасля вайны ў горадзе наогул не было ніякага моста праз Нёман: улетку людзей перавозілі на лодках, зімой можна было перайсці раку па лёдзе. У 1946 годзе побач з падарваным Старым мостам пабудавалі пантонны мост, які праіснаваў на 1950 года.
Стары мост быў адбудаваны і афіцыйна адкрыты 30 кастрычніка 1949 года, злучыўшы сучасныя вуліцы Маставую і Гарнавых[5]. Аднак старажылы згадваюць, што ў рэальнасці адбудаваць мост да канца года не паспелі і сапраўднае адкрыццё адбылося вясной 1950 года[6].
Да 1971 года асноўную транспартную нагрузку мост браў на сябе, пакуль не быў пабудаваны іншы мост, які злучае вуліцы Паповіча і Вясновую[1].
16 студзеня 2008 года Стары мост быў зачынены на рэканструкцыю[7]. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць моста склала 3 тысячы транспартных адзінак у гадзіну[8].
Чарговы раз Стары мост закрывалі на рамонты ў 2021 і 2022 гадах: у лістападзе 2021 на некалькі тыдняў для замены дэфармацыйных швоў[9] і ў красавіку-траўні 2022 для поўнай замены асфальта[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.