From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́ксен-Ко́бург-Го́та (рэдка Са́ксен-Ко́бург і Го́та; ням.: Sachsen-Coburg und Gotha) — дзяржава, якая існавала з 1826 па 1918 год на тэрыторыі Германіі і складалася з герцагстваў Саксен-Кобург і Саксен-Гота, якія знаходзіліся ў асабістай уніі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Саксен-Кобург-Гота | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Sachsen-Coburg und Gotha | |||||
|
|||||
|
|||||
1826 — 1918
|
|||||
Сталіца | Кобург і Гота | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Плошча | 1 977 км² | ||||
Насельніцтва | 242 000 чал. (1905) | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія і манархія | ||||
Дынастыя | Саксен-Кобург-Гоцкая | ||||
Гісторыя | |||||
• 1826 | Утворана | ||||
• 1871 | Германская імперыя | ||||
• 18 лістапада 1918 | Лістападаўская рэвалюцыя | ||||
• 1920 | Ліквідавана | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Саксен-Кобург-Гоцкай таксама адносіцца да дынастыі, якая кіравала ў герцагстве і ў некаторых іншых краінах.
Герцагствы Саксен-Кобург і Саксен-Гота кіраваліся Эрнесцінской лініяй дынастыі Ветынаў. У 1826 годзе пасля смерці апошняга герцага Саксен-Гота-Альтэнбургскага, які не пакінуў пасля сябе спадчынніка, герцагства Саксен-Гота павінна было адысці Эрнсту I, герцагу Саксен-Кобург-Заальфельдскаму, разведзенаму да таго моманту, мужу Луізы Саксен-Гота-Альтэнбург, пляменніцы памерлага герцага. Паколькі іншыя галіны дынастыі, з-за разводу мужа і жонкі, выступілі супраць атрымання герцагам Эрнстам Готы, то ўзнік канфлікт, у выніку якога, у лістападзе 1826 года, бакі дасягнулі кампрамісу. Па дагаворы аб паздзеле 1826 года Эрнст атрымаў ва ўладанне Готу, але наўзамен саступіў Заальфельд галіне Саксен-Мейнінген. Пасля гэтага ён стаў Эрнстам I, герцагам Саксен-Кобург-Гоцкім, і адпаведна змяніў свой тытул на Герцаг Саксен-Кобург і Гота.
Эрнст I памёр у 1844 годзе, пасля чаго на трон уступіў яго сын Эрнст II. У перыяд яго кіравання герцагства склала з Прусіяй ваенную канвенцыю (1862), а пазней удзельнічала на боку манархіі Гогенцолернаў у аўстра-прускай вайне 1866—1867 гадоў.
Памерлы ў 1893 годзе Эрнст II не меў дзяцей, таму герцагства было перададзена нашчадкам Альберта Саксен-Кобург-Гоцкага, мужа каралевы Вікторыі, брата Эрнста. Канстытуцыі герцагстваў выключалі наследаванне герцагскага трона каралём Вялікабрытаніі і яго прамым спадчыннікам. Таму прынц Уэльскі Эдуард адмовіўся ад права на прастол герцагства на карысць свайго малодшага брата Альфрэда, герцага Эдынбургскага. Сын Альфрэда і Марыі Аляксандраўны, таксама Альфрэд, здзейсніў самагубства ў 1899 годзе, і пасля смерці герцага ў 1900 годзе на трон узышоў яго шаснаццацігадовы пляменнік, герцаг Олбані Карл-Эдуард — сын Леапольда, самага малодшага сына каралевы Вікторыі (трэці сын Вікторыі герцаг Артур Конахцкі і яго сын адмовіліся ад правоў на наследаванне). Да паўналецця Карла Эдуарда ў 1905 годзе герцагствам кіраваў спадчынны прынц Гогенлоэ-Лангенбургскі. Пасля Першай сусветнай вайны парламент Вялікабрытаніі прыняў закон, па якім герцаг з-за ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць Злучанага Каралеўства і яго саюзнікаў пазбаўляўся сваіх брытанскіх тытулаў.
Карл Эдуард кіраваў да 18 лістапада 1918 года, калі ён быў зрынуты Лістападаўскай рэвалюцыяй. Пасля гэтага Саксен-Кобург і Саксен-Гота сталі асобнымі дзяржавамі ў складзе Веймарскай рэспублікі, якія сталі неўзабаве часткай: Саксен-Кобург — Баварыі, а Саксен-Гота, аб'яднаўшыся з іншымі малымі дзяржавамі, — Цюрынгіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.