род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэдзька[2] (Raphanus) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветных.
Рэдзька | |||||||||||||||||
Рэдзька пасяўная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Raphanus L. (1753) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Quidproquo Greuter & Burdet
| |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Адна-, двух-, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.
Адрозніваюць 6—8 відаў, пашыраных у Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. За 2 тыс. гадоў да н.э. рэдзька выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі ў дзікай прыродзе 2 віды:[3] рэдзька палявая (Raphanus raphanistrum) і рэдзька пасяўная або агародная (Raphanus sativus), культывуюцца рэдзька пасяўная і яе разнавіднасці, рэдзька звычайная і радыска (Raphanus sativus var. radicula).
Харчовыя, алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.