From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Фёдаравіч Нагорны (5 снежня 1925, вёска Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 лістапада 1963, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, кулямётчык; намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка 234-й стралковай дывізіі, чырвонаармеец.
Рыгор Фёдаравіч Нагорны | |
---|---|
руск.: Григорий Фёдорович Нагорный | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1963 (37 гадоў) |
Месца смерці | Баранавічы, Брэсцкая вобласць |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1944—1948 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 5 снежня 1925 года ў вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя сярэдняя.
У Чырвонай Арміі і на фронце ў Вялікую Айчынную вайну з верасня 1944 года.
Кулямётчык 1350-га стралковага палка чырвонаармеец Рыгор Нагорны 21 студзеня 1945 года ў баі на подступах да горада Цютц непрыкметна падкраўся да варожага дзоту і закідаў яго гранатамі, забяспечыўшы прасоўванне наперад сваіх падраздзяленняў. У гэтым жа баі знішчыў двух праціўнікаў і траіх узяў у палон.
Загадам па 234-й стралковай дывізіі № 013 ад 21 студзеня 1945 года адразу пасля бою чырвонаармеец Нагорны Рыгор Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка чырвонаармеец Рыгор Нагорны 26 лютага 1945 года ў баі за населены пункт Швансьбек, размешчаны за 69 кіламетраў на поўнач ад германскага горада Ландсберг, наступаючы у ланцугу стралкоў, з кулямёта забіў да дзесяці праціўнікаў, гранатамі разбіў два агнявыя пункты.
1-2 сакавіка 1945 года падчас прарыва абароны ворага каля населенага пункта Іахан, размешчанага за 62 кіламетры на поўнач да Ландсберга, чырвонаармеец Нагорны меткім агнём знішчыў вялікую колькасць праціўнікаў, 4 сакавіка 1945 года ў баі за германскі горад Штадгард разам з іншымі байцамі падраздзялення знішчыў два кулямёты і падавіў яшчэ дзве агнявыя кропкі праціўніка.
Загадам па 61-й арміі 26 мая 1945 года чырвонаармеец Нагорны Рыгор Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
26-29 сакавіка 1945 года ў ходзе знішчэння варожай групоўкі на беразе праліва Вай дэ-Штрэве каля населеных пунктаў Швабах і Лангенберг, размешчаных у 12-і кіламетрах на поўнач ад горада Шчэцін, намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка чырвонаармеец Рыгор Нагорны прыцэльным агнём знішчыў тры варожых кулямёта і знішчыў больш за дзесяць праціўнікаў, спрыяючы выкананню агульнай баявой задачы.
Загадам па 234-й стралковай дывізіі ад 20 красавіка 1945 года чырвонаармеец Нагорны Рыгор Фёдаравіч паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
У 1948 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму. Член ВКП/КПСС з 1951 года. З 1948 года працаваў настаўнікам фізкультуры ў Дараўскай сярэдняй школе, старшынёй Дараўскага сельскага савета, падатковым інспектарам у Ляхавіцкім раённым фінансавым аддзеле.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі Нагорны Рыгор Фёдаравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
З 1956 года Р. Ф. Нагорны жыў у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці, працаваў кіроўцам на мясцовай аўтабазе. Памёр 3 лістапада 1963 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.