From Wikipedia, the free encyclopedia
Румынскія ваеннапалонныя ў СССР — служачыя Узброеных сіл Румыніі, якія патрапілі ў палон Чырвонай Арміі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з палоннымі з Вермахта і з вайскоўцамі дзяржаў-саюзніц гітлераўскай Германіі знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных у першае пасляваеннае дзясяцігоддзе, пасля чаго былі рэпатрыяваны ў Румынію.
На першых этапах удзелу румынскай арміі ў баях у СССР не было шматлікіх выпадкаў паланення румынскіх салдат. Але ўжо пасля Сталінградскай бітвы шмат румынаў апынуліся ў палоне разам з нямецкай арміяй Паўлюса[1]. Пазней праблема здачы румынскіх салдат у палон стала масавай. Пасля таго як у 1944 г. Румынія капітулявала перад СССР, арышты румынскіх грамадзян і іх дэпартацыя ў Савецкі Саюз працягваліся. З некаторых добраахвотнікаў з ліку румынскіх палонных фарміраваліся вайсковыя часткі, якія ваявалі на баку СССР.
Вызваленне палонных пачалося ў 1946 г. і расцягнулася да 1956 г. Пасля вяртання ў Румынію некаторыя вайскоўцы атрымалі новыя турэмныя пакаранні ад новай камуністычнай улады за ўдзел у вайне супраць СССР.
Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[2]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Нацыянальнасць | Усяго ўлічана ваеннапалонных | Вызвалена і рэпатрыявана | Памерла ў палоне | |
---|---|---|---|---|
немцы | 2 171 312 | 2 031 743 | 297 250 | |
аўстрыйцы | 156 681 | 145 790 | 10 891 | |
чэхі і славакі | 69 977 | 65 954 | 4 023 | |
французы | 23 136 | 21 811 | 1325 | |
югаславы | 21 830 | 20 354 | 1476 | |
палякі | 60 277 | 57 149 | 3128 | |
галандцы | 4730 | 4530 | 200 | |
бельгійцы | 2014 | 1833 | 181 | |
люксембуржцы | 1653 | 1560 | 93 | |
іспанцы | 452 | 382 | 70 | |
датчане | 456 | 421 | 35 | |
нарвежцы | 101 | 83 | 18 | |
іншыя нацыянальнасці | 3989 | 1062 | 2927 | |
Усяго па Вермахту | 2 733 739 | 2 352 671 | 381 067 | |
% | 100 % | 86,1 % | 13,9 % | |
венгры | 513 766 | 459 011 | 54 755 | |
румыны | 187 367 | 132 755 | 54 612 | |
італьянцы | 48 957 | 21 274 | 27 683 | |
фіны | 2377 | 1974 | 403 | |
Усяго па саюзнікам | 752 467 | 615 014 | 137 753 | |
% | 100 % | 81,7 % | 18,3 % | |
Усяго ваеннапалонных | 3 486 206 | 2 967 686 | 518 520 | |
% | 100 % | 85,1 % | 14,9 % | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.