Раман Аляксандравіч Галоўчанка

беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Раман Аляксандравіч Галоўчанка

Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар. 10 жніўня 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Беларусі з чэрвеня 2020 года.

Хуткія факты Раман Аляксандравіч Галоўчанка, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ...
Закрыць

Біяграфія

У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю».

У 1997—2002 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2002—2005 гадах — намеснік начальніка аддзела Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 2005—2006 гадах — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2006—2009 гадах — галоўны саветнік аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі, галоўны саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2009 па снежань 2009 года — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 22 красавіка 2013 да 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 па чэрвень 2020 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.

У чэрвені 2022 года Галоўчанка трапіў у санкцыйны спіс Канады[3].

Валодае англійскай, арабскай, нямецкай і польскай мовамі.

Зноскі

  1. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.