былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́бавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Рабавічы.
Рабавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Слаўгарадскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Рабавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Віраўскі сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Віравая. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рабавічы, сельсавет перайменаваны ў Рабавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лапаціцкага сельсавета[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.