Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піжма (лугавамар. Пижме, руск.: Пи́жма) — рака ў Ніжагародскай і Кіраўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Вятка (басейн Волгі).
Піжма | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 14 660 км² |
Расход вады | 90 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 57°36′35″ пн. ш. 46°53′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вятка |
• Каардынаты | 57°36′44″ пн. ш. 48°57′46″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вятка → Кама → Куйбышаўскае вадасховішча |
Краіна | |
Код у ДВР | 10010300412111100036375 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня — 305 км, плошча вадазбору — 14 660 км². Расход вады — 90 м³/с, (38,6 м³/с каля вёскі Худзякі[1]). Замярзае ў сярэдзіне лістапада, раскрываецца ў 2-й палове красавіка. Жыўленне пераважна снегавое.
Піжма бярэ пачатак у балотах на поўнач ад пасёлка Піжма ў Ніжагародскай вобласці паблізу мяжы з Кіраўскай вобласцю. Цячэ на ўсход па раўніннай мясцовасці, рэчышча вельмі звілістае. Прымае шматлікія прытокі як злева, так і справа.
Асноўныя прытокі: Сюзюм, Юма, Бакавая — левыя; Ошма, Ярань, Іж, Немда — правыя.
На правым беразе Піжмы за некалькі кіламетраў да яе ўпадзення ў Вятку размешчаны горад Савецк.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.