Пётр Аляксеевіч Кірычэнка
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959, Горліўка, Сталінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з 2012 года
Пётр Аляксеевіч Кірычэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Піліпец | ||||||
Нараджэнне |
1959 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
У 1982 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), у 1991 — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі (палітолаг). Выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Праходзіў службу ў шэрагах Савецкай Арміі, працаваў у розных вытворчых арганізацыях і ў органах камуністычнай партыі[1]. З 2005 года па 19 лістапада 2012 года — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. У распараджэнні Пятра Кірычэнкі былі пытанні ідэалагічнай працы, аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, кінавідэапракату, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўленні насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў вобласці, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі[2].
16 лістапада 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Пятра Кірычэнку старшынёй Гомельскага гарвыканкама.
Узнагароды
- Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (7 студзеня 2014)[4].
- Медаль «За працоўныя заслугі» (27 чэрвеня 2016)[5].
Зноскі
- У новага мэра Гомеля папрасілі «ліўнеўку» і заапарк Архівавана 19 чэрвеня 2013.
- Новым мэрам Гомеля стаў Кірычэнку Пётр Аляксеевіч Архівавана 28 сакавіка 2019.
- Канада ввела санкции против беларусских банков, БЖД и оборонных предприятий (руск.). Reform.by. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2022. Праверана 22 студзеня 2023.
- Мэр города Гомеля Петр Кириченко награждён орденом Святой Софии Слуцкой (руск.)(недаступная спасылка). gomelstreet.by (8 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 17 лістапада 2020.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2016 г. № 234 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.