Помнік «Змагарам за вольную Беларусь»
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» — помнік у Саўт-Рыверы (ЗША), пастаўлены ў 1974 годзе. Аўтарам помніка з’яўляецца Алег Махнюк пад кіраўніцтвам якога ён і будаваўся.
Помнік | |
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» | |
---|---|
| |
40°26′22″ пн. ш. 74°21′55″ з. д.HGЯO | |
Краіна | ЗША |
Месцазнаходжанне | Саўт-Рывер |
Архітэктар | Алег Махнюк |
Дата заснавання | 1974 |
Дата пабудовы | 1974 год |
Ініцыятарамі пабудовы помніка былі грамадскія актывісты і ветэраны Другой сусветнай вайны. Імі ж былі сабраныя сродкі і выкананыя будаўнічыя працы.
Помнік быў узведзены на кургане, над якім працаваў Мікалай Лапіцкі, за Беларускай праваслаўнай царквой Святой Ефрасінні Полацкай.
Курган-помнік быў асвечаны праваслаўнымі святарамі: Алегам Махнюком, Мікалаем Лапіцкім, Паўлам Вялікім ды архімандрытам Язэпам 23 чэрвеня 1974 года.
У 2019 годзе прадстаўнікі беларускай дыяспары адрэстаўравалі помнік.
Помнік завершаны крыжам з роўнымі па даўжыні і падобнымі на ўсечаны трохкутнік канцамі. Спераду герб "Пагоня" і надпіс "Слава змагарам за вольную Беларусь. Glory to those who fought for freedom and independence of Byelorussia. 1974". Ззаду выява пячаткі Беларускай цэнтральнай рады. Па баках мячы, эмблема Саюза беларускай моладзі і герб друкарні Францыска Скарыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.