From Wikipedia, the free encyclopedia
Поль Марыа (фр.: Paul Mauriat, 4 сакавіка 1925 - 3 лістапада 2006) — французскі кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор.
Поль Марыа | |
---|---|
Paul Mauriat | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2006[2][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, аўтар песень, піяніст, бэнд-лідар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры |
класічная музыка эстрадная музыка лёгкая музыка |
Супрацоўніцтва | Шарль Азнавур, Марыс Шэвалье, Мірэй Мацьё |
Узнагароды | |
paul-mauriat.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль Марыа нарадзіўся ў Францыі, у горадзе Марсель. Скончыў Марсельскую кансерваторыю па класе фартэпіяна. У 17 гадоў стварыў свой першы аркестр. У 1957 пераехаў у Парыж і прыступіў да працы на гуказапісвальнай кампаніі Barclay як аранжыроўшчык і акампаніятар. У розны час працаваў з Шарлем Азнавурам (сумесна створана больш за 120 песень), Далідой, Марысам Шэвалье, Леа Ферэ, Лені Эскудэро і многімі іншымі эстраднымі выканаўцамі.
У 1966 году Поль Марыа становіцца музычным дырэктарам Мірэй Мацьё. Сумесна з паэтам Андрэ Паскалем ён стварае яе галоўны хіт «Mon credo», за некалькі гадоў супрацоўніцтва ён запісаў з Мірэй Мацьё каля 50 песень. У 1967 годзе падчас візіту Мірэй Мацьё ў СССР на борце крэйсера «Аўрора» ў Ленінградзе нараджаецца песня «Quand fera-t-il jour, camarade?», якая ўвайшла ў рэпертуар спявачкі.
У 1962 году Поль Марыа стварае свой першы міжнародны хіт - "Chariot", які атрымаў пазней англійскую назву «I will follow him». Гэта была яго сумесная праца з вядомым французскім кампазітарам і дырыжорам Франкам Пурселем.
У 1964 і 1965 гадах сумесна з Раймонам Лефеўрам ён піша музыку да кінакамедыі з удзелам Луі дэ Фюнеса «Жандар з Сен-Трапэ» і «Жандар у Нью-Ёрку». У 1965 годзе Поль Марыа стварае свой Гранд-аркестр, з якім доўгія гады запісвае інструментальныя версіі папулярных песень, робіць апрацоўкі класічнай музыкі. У 1968 годзе яго аркестравая версія песні-ўдзельніцы конкурсу «Еўрабачанне 1967» - «L'amour est bleu» (у далейшым названая «Love is Blue») узначаліла ў хіт-парадзе ЗША, а затым і ў многіх краінах свету.
Пачынаючы з 1969 года аркестр Поля Марыа рабіў канцэртныя туры ў ЗША і Канадзе, Японіі і Паўднёвай Карэі, Бразіліі і іншых краінах Лацінскай Амерыкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.