From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночнаамерыканскі тэатр Сямігадовай вайны, таксама вядомы як Вайна з французамі і індзейцамі (англ.: French and Indian War) ці Вайна заваявання (фр.: Guerre de la Conquête) — чацвёрты і апошні ўзброены каланіяльны канфлікт у Паўночнай Амерыцы паміж Вялікабрытаніяй і яе калоніямі, з аднаго боку, і Францыяй і саюзнымі ёй індзейскімі плямёнамі, з іншага, які з’яўляўся адмысловым тэатрам Сямігадовай вайны (1756—1763 гады).
Вайна з французамі і індзейцамі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Сямігадовая вайна | |||
| |||
Дата | 1754 — 1763 | ||
Месца | Паўночная Амерыка | ||
Вынік |
Перамога Брытаніі, Парыжскі мірны дагавор (1763) |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Назва «Вайна з французамі і індзейцамі» звязана з двума галоўнымі праціўнікамі Брытаніі: войскамі каралеўскай Францыі і некалькімі плямёнамі індзейцаў, якія былі саюзнікамі французаў. Гэта вайна завяршыла серыю каланіяльных войнаў паміж Англіяй і Францыяй, якія часам называюць другі Стогадовай вайной. Канфлікт разгарэўся з прычыны прэтэнзій англічан і французаў на тэрыторыі ў даліне ракі Агая, якую ў той час ужо засялялі ад 3000 да 4000 амерыканскіх індзейцаў. Пачаўшыся напярэдадні Сямігадовай вайны і, у значнай ступені, справакаваўшы яе, вайна з французамі і індзейцамі завяршылася з яе заканчэннем паражэннем Францыі. У выніку Францыя пазбавілася ўсіх сваіх каланіяльных уладанняў у Амерыцы, якія зваліся Новая Францыя. Акрамя таго, Вялікабрытанія завалодала Фларыдай, якая да таго належала саюзнай Францыі Іспаніі. Французскія тэрыторыі на ўсход ад ракі Місісіпі перайшлі да Англіі, а французская Луізіяна на захад ад Місісіпі была перададзена Іспаніі, каб кампенсаваць страту Фларыды.
У пачатку вайны колькасць пасяленцаў французскіх калоній налічвала каля 60 000 чалавек, брытанскіх — 2 мільёны[5], таму французскі бок асабліва палягаўся на дапамогу абарыгенаў[6].
Праз два гады, у 1756 годзе, Вялікабрытанія абвясціла Францыі вайну, якая перарасла ў сусветную Сямігадовую. У ЗША французская і індзейская вайна лічыцца асобным канфліктам, аднак у Еўропе яна разглядаецца як амерыканскі тэатр ваенных дзеянняў Сямігадовай вайны[7].
Баявыя дзеянні адбываліся галоўным чынам па граніцы між Новай Францыяй і брытанскімі калоніямі, ад правінцыі Вірджыніі на поўдні да Ньюфаўндленду на поўначы. Прычынай паслужыла спрэчка за кантроль над зліццём рэк Алегені і Манангахіла і месцазнаходжанне французскага форту Дзюкен у гэтым месцы. У маі 1754 года вірджынскія апалчэнцы пад камандаваннем 22-гадовага Джорджа Вашынгтона пачалі вайну, зладзіўшы засаду французскаму патрулю[8].
У 1755 у брытанскія калоніі прыбыў новы камандзёр генерал Эдуард Брэдак, які закамандаваў наступ у чатырох кірунках. Яго план скончыўся катастрафічна; у бітве на Манангахіле 9 ліпеня 1755 года ён зведаў цяжкую паражэнне, быў цяжкі паранены і пазней сканаў. Не мелі поспеху дзеянні брытанцаў і на граніцах Пенсільваніі і Нью-Ёрку (1755—1757). У 1755 брытанскія войскі захапілі Форт Басэжур на граніцы Новай Шатландыі і Акадыі і дэпартавалі ўсіх акадыйцаў (1755—1764).
Некалькі катастрафічных кампаній 1757 года ў Новай Шатландыі скончыліся падзеннем брытанскага каланіяльнага ўрада, прычым пасля аблогі форту Уільяма Генры індзейцы закатавалі і выразалі захопленых каланістаў. За кіраваннем Уільяма Піта брытанская ваенная прысутнасць у калоніях значна пасілілася, а ў той жа час Францыя з неахвотай выпраўляла вялікія канвоі на дапамогу абмежаванаму кантынгенту ў Новай Францыі, аддаючы перавагу фронту вайну супраць Прусіі і яе саюзнікаў у Еўропе. Канфлікт у Агая скончыўся ў 1758 годзе брытанска-амерыканскай перамогай. У 1758—1760 брытанскія ваенныя здзейснілі кампанію па заваяванні Французскай Канады, захапілі тэрыторыі прылеглых калоній і ўрэшце рэшт авалодалі горадам Квебекам (1759). У наступным годзе брытанцам капітуляваў Манрэаль, і Францыя саступіла Канаду паводле Парыжскага дагавора.
Францыя таксама страціла на карысці Вялікабрытаніі тэрыторыі на ўсход ад ракі Місісіпі, а Французская Луізіяна на захад ад Місісіпі перайшла да Іспаніі наўзамен за страту іспанцамі Фларыды (якую Іспанія аддала Брытаніі за вяртанне Гаваны). Французская каланіяльная прысутнасць на поўнач ад Карыб захавалася толькі на астравох Сен-П'ер і Мікелон, што зацвердзіла брытанскае панаванне ў Паўночнай Амерыцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.