From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўа́каі (маары: pouākai) або поўкаі (poukai) — жахлівая вялізная птушка ў міфалогіі маары[1].
Паўакаі | |
---|---|
маары: pouākai | |
| |
Міфалогія | маарыйская |
Тып | драпежныя птушкі |
Мясцовасць | Новая Зеландыя, Паўднёвы востраў |
Згодна з некаторымі паданнямі, паўакаі забіваюць і пажыраюць людзей. Міф можа адносіцца да сапраўднага, але цяпер вымерлага арла Хааста : найбуйнейшы з вядомых відаў арлоў, які быў здольны забіць дарослага моа вагой да 230 кілаграмаў і патэнцыйна здольны забіць чалавека[2].
Арлы Хааста (Hieraaetus moorei), якія насялялі выключна ўсход і паўночны захад Паўднёвага вострава Новай Зеландыі, вымерлі прыкладна праз дзвесце гадоў пасля прыбыцця першых маары. Арлы намаляваны на ранніх роспісах каменных сховішчаў у Паўднёвым Кентэрберы[3]. Вялікая частка нізіннага асяроддзя пасялення арла была разбурана ў выніку пажару прыблізна ў 1350 годзе нашай эры, а ў выніку ён вымер праз празмернае паляванне на яго, як наўпрост (косткі арла Хааста былі знойдзены ў археалагічных помніках маары), так і ўскосна: яго асноўныя віды здабычы, дзевяць відаў моа і іншыя буйныя птушкі, такія як апторніс , нелятаючыя качкі (Chenonetta finschi) і нелятаючыя гусі (Cnemiornis), былі знішчаны ў той жа час[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.