From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламенцкія выбары ў Фінляндыі 1-3 сакавіка 1919 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя заняла 80 з 200 месцаў, стаўшы самай вялікай у парламенце. Яўка выбаршчыкаў склала 67,1 %[2].
1-3 сакавіка 1917 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 67.13 % | ||
Кандыдат: | Вяйнё Танер | Сантэры Алкіа | Хуга Суалахці |
Партыя: | СДП | Аграрны саюз | Нацыянальная кааліцыя |
Месцаў атрымана: | 80 (▼12) | 42 (▲16) | 28 (новая) |
Галасоў: | 365 046 (37.98 %) |
189 297 (19.70 %) |
151 018 (15.71 %) |
Змена долі галасоў: | ▼6.81 % | ▲7.32 % | новая |
Кандыдат: | Оскары Мантэрэ | Эрык фон Рэцціг | |
Партыя: | Нацыянальная прагрэсіўная партыя | Шведская народная партыя | |
Месцаў атрымана: | 26 (новая) | 22 (▲1) | |
Галасоў: | 123 090 (12.81 %) |
116 582 (12.13 %) |
|
Змена долі галасоў: | новая | ▲1.23 % |
У 1919 годзе Фінляндыя ўсё яшчэ перажывала жорсткія і траўматычныя наступствы грамадзянскай вайны. Многія белыя (правыя і цэнтрысты) уважалі, што моцны нацыянальны ўрад неабходны для прадухілення новай грамадзянскай вайны. Некаторыя кансерватары, асабліва манархісты, нават задаваліся пытаннем, ці павінна Фінляндыя захаваць сваё дэмакратычнае ўсеагульнае выбарчае права (напрыклад, Карл Густаў Эміль Манэргейм на парадзе перамогі Белай арміі ў Хельсінкі ў маі 1918 года заклікаў перадаць кіраўніцтва Фінляндыі моцнаму лідару, свабоднаму ад партызанскіх сварак).
Лібералы, такія як Каарла Юха Стольберг, меркавалі, што незадаволенасць палітычным, сацыяльным і эканамічным парадкам Фінляндыі можна ліквідаваць шляхам правядзення рэформаў. У кастрычніку 1918 года манархісты абралі каралём Фінляндыі нямецкага прынца Фрыдрыха Карла Гесэнскага , але ён адмовіўся ад трона ў снежні 1918 года, усведамляючы праблемы, якія Фінляндыя мела б у адносінах з Вялікабрытаніяй і ЗША, калі б яе каралём быў грамадзянін пераможанай Германіі. Партыі, якія выступалі за рэспубліканскую форму кіравання (сацыял-дэмакраты, аграрыі і прагрэсісты), не маглі дамовіцца, якімі паўнамоцтвамі павінен валодаць кіраўнік дзяржавы (прэзідэнт). Манархічныя партыі (Нацыянальныя кааліцыя і Шведская народная партыя) калі і выступалі за рэспубліку, дык толькі пры ўмове моцнага прэзідэнцтва.
У рэшце, дастатковая колькасць фінскіх выбаршчыкаў стала на бок прарэспубліканскіх партый, якія таксама абяцалі значныя сацыяльныя рэформы, такія як вызваленне фермераў-арандатараў і перадачу ім лішкаў сельскагаспадарчых угоддзяў[3][4][5].
Партыя | Галасы | % | Месцы | +/– | |
---|---|---|---|---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі | 365 046 | 37.98 | 80 | –12 | |
Аграрны саюз | 189 297 | 19.70 | 42 | +16 | |
Нацыянальная кааліцыя | 151 018 | 15.71 | 28 | Новая | |
Нацыянальная прагрэсіўная партыя | 123 090 | 12.81 | 26 | Новая | |
Шведская народная партыя | 116 582 | 12.13 | 22 | +1 | |
Хрысціянскі рабочы саюз | 14 718 | 1.53 | 2 | +2 | |
Іншыя | 1 350 | 0.14 | 0 | – | |
Сума | 961 101 | 100.00 | 200 | 0 | |
Сапраўдныя галасы | 961 101 | 99.51 | |||
Несапраўдныя/незапоўненыя галасы | 4 771 | 0.49 | |||
Усе галасы | 965 872 | 100.00 | |||
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка | 1 438 709 | 67.13 | |||
Крыніца: Nohlen & Stöver |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.