фільм, 2019 From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паразіты» (кар.: 기생충) — паўднёвакарэйскі камедыйна-драматычны фільм 2019 года, пастаўлены рэжысёрам Пон Джун Хо па матывах комікса Хітосі Івакі. Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[7].
Паразіты | |
---|---|
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-ko-hani" does not exist. | |
Жанр | драматычны фільм, кінакамедыя[1], чорны гумар[d] і трылер[d][1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Barunson E&A[d] і CJ Entertainment[d] |
Працягласць | 132 хв.[4][5][…] |
Бюджэт | 13 200 000 $ |
Зборы | 263 136 741 $[6] і 53 369 749 $[6] |
Краіна | |
Мова | карэйская[2] |
Год | 21 мая 2019 |
IMDb | ID 6751668 |
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не відаць ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў. А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей адбываецца чарада абсурдных, камічных сітуацый. «Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.
Беларуская журналістка Наталля Лубнеўская адзначае, што фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце. Нарэшце наступае павучальны фінал, годны класічнай прытчы[8].
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года на Канскім кінафестывалі.
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
72-і Канскі кінафестываль | 14—25.05.2019, Каны | «Залатая пальмавая галіна» | Пон Джун Хо | Перамога | [7] |
92-я прэмія «Оскар» | 09.02.2020, Лос-Анджэлес | Найлепшы фільм | Квак Сін Э, Пон Джун Хо | Перамога |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.