From Wikipedia, the free encyclopedia
Геамагнітная бура 1859 года — наймацнейшая за гісторыю назіранняў дакументальна зафіксаваная геамагнітная бура. Комплекс падзей, які ўключае ў сябе як геамагнітную буру, так і выклікаўшыя яе моцная актыўныя з'явы на Сонцы, таксама вядомая як «Падзея Карынгтана»[1] ці паводле англамоўнай літаратуры, «Сонечны супершторм» (англ.: Solar Superstorm)[2].
З 28 жніўня па 2 верасня на Сонцы назіраліся шматлікія плямы і выбліскі. Апоўдні 1 верасня брытанскі астраном Рычард Карынгтон назіраў найвялікшы выбліск[3], якая выклікала буйны каранальны выкід масы. Ён накіраваўся да Зямлі і дасягнуў яе праз 18 гадзін, што надзвычай хутка, бо звычайна такую адлегласць выкід пралятае за 3-4 дні. Выкід рухаўся так хутка, бо папярэднія выкіды расчысцілі яму шлях[4].
1-2 верасня пачалася найбуйнейшая за ўсю гісторыю рэгістрацыі геамагнітная бура, якая выклікала адмову тэлеграфных сістэм па ўсёй Еўропе і Паўночнай Амерыцы[5]. Паўночныя ззянні назіраліся па ўсім свеце, нават над Карыбамі; таксама цікава, што над Скалістымі горамі яны былі настолькі яркімі, што свячэнне абудзіла золаташкальнікаў, якія пачалі гатаваць сняданак, думаючы, што наступіла раніца[3]. Згодна ацэнкам, Dst-індэкс геамагнітнай актыўнасці (англ. Disturbance Storm Time Index) падчас буры дасягаў −1760 нТл[6].
Ледзяныя керны сведчаць, што падзеі падобнай інтэнсіўнасці паўтараюцца з перыядычнасцю прыкладна раз у 500 гадоў. Самая моцная бура з пачатку касмічнай эры (з 1957 году) адбылася 13 сакавіка 1989 года, калі Dst-індэкс геамагнітнай актыўнасці дасягаў −640 нТл[6]. Таксама пасля 1859 году слабейшыя буры адбываліся ў 1921 і 1960 гадах, калі адзначаліся масавыя збоі радыёсувязі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.