From Wikipedia, the free encyclopedia
Падзенне на Юпітэр нябеснага цела ў 2009 годзе адбылося ў ліпені. Яно прывяло да утварэння чорнай плямы ў атмасферы планеты, па памеры параўнальнай з Ціхім акіянам[1]. Гэта другі выпадак, калі стала магчымым назіраць наступствы сутыкнення нябеснага цела з Юпітэрам: першым было падзенне каметы Шумейкераў — Леві ў 1994 годзе.
Аўстралійскі астраном-аматар Энтані Уэслі (англ.: Anthony Wesley) выявіў сляды падзення 19 ліпеня 2009 г., прыблізна а 13.30 UTC. У сваёй хатняй абсерваторыі ён праводзіў назіранні неба з дапамогай 14,5-цалёвага тэлескопа-рэфлектара, падлучанага да камп'ютара. Спачатку ён прыняў чорную пляма за звычайны палярны шторм, але пасля, калі палепшыліся ўмовы назірання, ён зразумеў, што гэта з'ява хутчэй падобна на сляды сутыкнення[2]. Усвядоміўшы гэта, Энтані Уэслі абвясціў іншых астраномаў, у тым ліку, у Лабараторыі рэактыўнага руху ў Пасадыне[3].
Абсерваторыя Кек і інфрачырвоны тэлескоп НАСА IRTF пацвердзілі наяўнасць плямы. У інфрачырвоным выпраменьванні пляма была яркай, гэта паказвала, што сутыкненне нагрэла вобласць плошчай 190 мільёнаў квадратных кіламетраў у атмасферы Юпітэра каля яго паўднёвага полюса. Дакладныя каардынаты — 305 W, 57 S[4]. Навукоўцы таксама заўважылі прыкметы павышанага ўтрымання аміяку ў месцы ўдару, што кажа на карысць таго, што цела было каметай[5]. Плануецца, што вывучэнне месца падзення будзе працягнута рознымі астранамічнымі інструментамі, у прыватнасці, абсерваторыяй Кек[6] і новай камерай WFC3 тэлескопа «Хабл»[4].
Падзенне на Юпітэр нябеснага цела (2009) на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.