From Wikipedia, the free encyclopedia
Оксфардскі электрычны званок (англ.: Oxford Electric Bell, або Clarendon Dry Pile) — эксперыментальны электрычны званок, які быў створаны ў 1840 годзе і працуе амаль бесперапынна (выключаючы выпадковыя кароткія перапынкі, выкліканыя павышанай вільготнасцю) па цяперашні час[1][2].
Званок быў зроблены ў майстэрні Уоткіна і Хіла (англ.: Watkin and Hill)[3] і набыты прафесарам фізікі Робертам Уокерам (англ.: Robert Walker)[4]. Знаходзіцца ў калідоры лабараторыі Clarendon Laboratory Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі і звоніць дагэтуль, нягучна, таму што знаходзіцца ў вітрыне за двума слаямі шкла.
Ён выкарыстоўвае электрастатычныя сілы прыцягнення, вагаючыся паміж двума металічнымі званамі з частатой 2 Гц. Выкарыстанне электрастатычных сіл прыводзіць да вельмі малога току спажывання ад дзвюх замбоніевых слупоў[5], якія заліты для герметычнасці серай, і дагэтуль ніхто дакладнае не ведае яго канструкцыю.
Оксфардскі электрычны званок не дэманструе вечны рух, як можа здацца на першы погляд. Усё залежыць толькі ад ёмістасці замбоніевых элементаў сілкавання і вельмі маленькага току спажывання. Таксама ён можа спыніць працу ад зносу механічных элементаў[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.