мастацтвазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Васільеўна Шаранговіч (нар. 2 снежня 1967[1]) — беларускі мастацтвазнавец.
Наталля Васілеўна Шаранговіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Васіль Пятровіч Шаранговіч |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Віцебску[1]. Дачка мастака Васіля Шаранговіча[2].
У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства[3].
Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009)[3].
Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў[3].
Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014)[3].
Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014)[3].
Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Аўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой[3].
Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.