Мізіды (Mysida) — атрад вышэйшых ракападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Мізіды |
Hemimysis anomala |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Mysida Boas, 1883
|
Сінонімы |
---|
|
Сямействы |
---|
- Mysidae Haworth, 1825
- Petalophthalmidae Czerniavsky, 1882
|
|
Закрыць
Даўжыня цела звычайна да 2,5 см. Тры пярэдніх сегменты грудзей злітыя з галавой. Карапакс пакрывае галаву і грудзі (з пярэднімі сегментамі зрастаецца). Вочы фасетачныя, сцябліністыя. Антэны і антэнулы доўгія. Дзве першыя пары грудных ног пераўтвораны ў нагасківіцы, астатнія — двугаліністыя, вяслярныя. Шэсць сегментаў цыліндрычнага брушка нясуць двугаліністыя ножкі (у самак большасці відаў рэдукаваныя); на шостым сегменце размешчаны хваставы веер, утвораны анальнай лопасцю і плоскімі ножкамі. У аснове ўнутранай галіны апошніх у большасці відаў маецца орган раўнавагі (статацыст).
Звыш 1000 відаў[1]
. Жывуць галоўным чынам у морах; плаваюць каля дна, закопваюцца ў яго, радзей лунаюць у тоўшчы воды. Некалькі дзясяткаў відаў мізід сустракаюцца ў саланаватых і прэсных вадаёмах (у тым ліку ў пячорах). На Беларусі вядома мізіда рэліктавая.
Мізіды сілкуюцца арганічнай узвессю ці драпежнічаюць (пераважна на вялікіх глыбінях). Самкі захоўваюць яйцы, якія развіваюцца, у вывадковай сумцы, закрытай вырастамі грудных ног. Асобіны, якія выходзяць з яец, адрозніваюцца ад дарослых толькі дробнымі памерамі.
Некаторыя віды мізід утвараюць вялізныя скопішчы. Служаць кормам для рыб.