Матэнадаран
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Матэнадара́н (арм.: ⓘ) ці Інстытут старажытных рукапісаў Матэнадаран імя св. Месропа Маштоца — размешчаны ў Ерэване навукова-даследчыцкі цэнтр пры ўрадзе Рэспублікі Арменія, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў рукапісаў у свеце і найбуйнейшым сховішчам старажытнаармянскіх рукапісаў. Пры інстытуце дзейнічае адкрыты для наведнікаў музей.
Матэнадаран | |
---|---|
арм.: Մատենադարան | |
Заснаваны | 1920 |
Адкрыты | 3 сакавіка 1959 |
Месцазнаходжанне | Арменія, Ерэван, праспект Месропа Маштоца, 53 |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Մեսրոպ Մաշտոցի պող. 53[1] |
matenadaran.am | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Слова «матэнадаран» у перакладзе з армянскай азначае сховішча рукапісаў. Інстытут Матэнадаран быў створаны на базе нацыяналізаванай у 1920 годзе калекцыі рукапісаў Эчміядзінскага манастыра. Пачатак стварэння гэтай калекцыі датуецца V стагоддзям і злучаны з Месропам Маштоцам (каля 361—440), стваральнікам армянскай пісьмовасці. Ужо ў V стагоддзі Лазар Парпецы паведамляе, што пры Эчміядзінскім манастыры існуе кнігасховішча[2]. У 1892 г. калекцыя налічвала 3158 рукапісаў, у 1897 г. — 3338, у 1906 г. — 3788, у 1913 г. — 4060.
Эчміядзінскі матэнадаран быў абвешчаны дзяржаўнай уласнасцю 17 снежня 1929 г. У 1939 г. калекцыя была перавезена з Эчміядзіна ў Ерэван. Сучасны будынак Матэнадарана быў пабудаваны ў 1959 г. па праекце архітэктара Марка Грыгарана[3]. У 1984 г. быў выдадзены першы том агульнага каталога калекцыі Матэнадарана.
Па стане на 2015 год, фонды Матэнадарана налічваюць больш 17 тыс. старажытных рукапісаў і больш 100 тыс. даўнейшых архіўных дакументаў. Разам з армянскімі рукапісамі (11230 паўнавартасных і 2200 фрагментарных[4]), тут захоўваецца больш 2000 рукапісаў на рускай, іўрыце, лаціны, арабскай, сірыйскай, грэчаскай, грузінскай, індыйскай, японскай, персідскай і іншых мовах. У фондах музея захоўваюцца 2281 старадрукаваных (да 1800 года) кніг[4]. У наш час калекцыя працягвае папаўняцца — значны ўнёсак у яе пашырэнне ўносяць прадстаўнікі армянскай дыяспары ў Еўропе, ЗША і г.д.
Калекцыя Матэнадарана з'яўляецца каштоўнай навукова-гістарычнай базай для вывучэння гісторыі і культуры Арменіі, а таксама суседніх народаў Каўказа, Блізкага і Сярэдняга Усходу. У Інстытуце захоўваюцца рукапісы V—XVIII стагоддзяў, а таксама ўнікальная калекцыя першадрукаваных і старадрукаваных армянскіх кніг XVI—XVIII стагоддзяў, творы старажытных і сярэднявечных армянскіх гісторыкаў, пісьменнікаў, філосафаў, матэматыкаў, географаў, лекараў, пераклады на армянскую прац старажытнагрэчаскіх, сірыйскіх, арабскіх і лацінскіх навукоўцаў, у тым ліку шэраг твораў, што не захаваліся на мове арыгінала. У музеі Інстытута экспануюцца шматлікія ўзоры старажытнаармянскай пісьмовасці і кніжнай мініяцюры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.