беларускі барэц вольнага стылю From Wikipedia, the free encyclopedia
Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў (руск.: Магомедхабиб Зайнудинович Кадимагомедов; нар. 26 мая 1994, Хуштада, Дагестан, Расія) — расійскі, затым беларускі барэц вольнага стылю.
Магамедхабіб Кадзімагамедаў | |||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў | ||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія → Беларусь | ||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1994 (29 гадоў) | ||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||
Вагавая катэгорыя |
да 74 кг | ||||||||||||||||||||||
Кар'ера | 2003 — цяперашні час | ||||||||||||||||||||||
Каманда | СШАР-3, БФСТ Дынама | ||||||||||||||||||||||
Трэнер | Гасан Абдулбасіраў, Муслім Амірасланаў, Жуматай Шубаеў | ||||||||||||||||||||||
Стыль | вольная барацьба | ||||||||||||||||||||||
Званні | |||||||||||||||||||||||
Іншая інфармацыя | |||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі
|
Магамедхабіб Кадзімагамедаў нарадзіўся ў дагестанскім сяле Хуштада ў аварскай сям’і[1]. Спачатку займаўся футболам, а ў 7 гадоў перайшоў у вольную барацьбу. У 13 гадоў выйграў юнацкае першынство Расіі па вольнай барацьбе. У 2011 годзе ён пераехаў у Махачкалу і пачаў трэніравацца ў СШАР № 3 пад кіраўніцтвам Гасана Абдулбасірава і Мусліма Амірасланава[2].
У 2014 годзе ён выйграў некалькі міжнародных турніраў сярод дарослых. У далейшым станавіўся прызёрам турніраў «Аляксандр Мядзведзь» у Мінску, «Сцяпан Саркісян» у Арменіі, «Алі Аліеў» у Каспійску і Межкантынентальнага кубку ў Хасавюрце. У 2017 годзе перамог на чэмпіянаце Расіі ў катэгорыі да 70 кг, аднак на чэмпіянаце свету ў Парыжы заняў 7 месца[2].
Скончыў факультэт фізкультуры Дагестанскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта . Майстар спорту Расіі міжнароднага класа.
У 2018 годзе з-за высокай канкурэнцыі ў расійскай зборнай пераехаў у Беларусь[1], дзе ў 2019 годзе атрымаў від на жыхарства. У Беларусі ён стаў трэніравацца ў Гродзенскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Абухава» пад кіраўніцтвам Аляксандра Журуна. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі па вольнай барацьбе і чэмпіёнам Еўропы ў катэгорыі да 79 кг, у снежні заваяваў бронзавы медаль Кубка свету.
У 2020 годзе залічаны ў Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву. З’яўляецца членам нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь і стыпендыятам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. У цяперашні час трэніруецца пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Жуматая Шубаева[2].
На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года заваяваў сярэбраны медаль у катэгорыі 69—74 кг[2].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў Беларусі, якія выступаюць за дзеючую ўладу краіны пасля падаўленняў апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[3].
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[4], граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2021)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.