верш Сыракомлі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лі́рнік вясковы» (польск.: Lirnik wioskowy) — праграмны верш Уладзіслава Сыракомлі. Ад гэтага твора паэт атрымаў таксама літаратурны тытул «вясковы лірнік»[1].
Лірнік вясковы | |
---|---|
польск.: Lirnik wioskowy | |
| |
Жанр | Верш |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 18 студзеня 1852 |
Апублікаваны ў | Q18558910? |
Перакладчык | Гальяш Леўчык, Кастусь Цвірка |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Твор быў напісаны 18 студзеня 1852 г. У ім аўтар раскрыў сваё разуменне дачыненняў паэта, паэзіі і свету. Ва ўсіх чатырох частках верша праводзіцца думка, што песня і ліра — шчасце і любоў паэта-лірніка, яго боль і пакуты, жыццёвы сэнс і пасмяротная слава. Аўтар атаясняе сябе з рамантычным вандроўным лірнікам, які натхнёна служыць роднай старонцы і добрым людзям[2].
На думку Уладзіміра Мархеля, вершам «Лірнік вясковы» Сыракомля «канчаткова сцвердзіў сябе ў польскай літаратуры як пясняр беларускай вёскі»[2].
Захаваўся таксама рукапіс 1858 года невядомага аўтарства[3].
У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую мову, дзе быў змешчаны і «Лірнік вясковы» («Деревенскій гусляръ») у перакладзе Дзмітрыя Мінаева[4]. Іншы рускі пераклад («Сельский лирник») зрабіла Муза Паўлава[5].
На беларускую мову ўпершыню верш пераклаў Гальяш Леўчык, аднак не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). Таксама яго пераклаў Кастусь Цвірка[6].
У 1857 годзе Станіслаў Манюшка паклаў верш на музыку[7]. У гонар двухсотгоддзя з дня нараджэння Манюшкі песню выконвалі Марыюш Гадлеўскі[8][9] і Кася Мось (разам з аркестрам «AUKSO»)[10].
На 50-ю гадавіну смерці Сыракомлі Янка Купала напісаў аднайменны верш, прысвечаны песняру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.