From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліле́я[3], або лілія (Lilium) — род кветкавых раслін сямейства лілейных.
Лілея | |||||||||||||||||
Кветка лілеі | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lilium L., 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Lilium candidum
| |||||||||||||||||
|
Шматгадовыя травяністыя расліны. Цыбуліны з сакавітых незамкнёных лускавінак, яйцападобныя. Сцёблы прамыя, слаба галінастыя, алушаныя ці голыя. Лісце лінейнае, ланцэтнае, сядзячае, у кальчаках або чаргаванае. У некаторых відаў у пазухах лісця ўтвараюцца паветраныя цыбулінкі-бульбачкі для вегетатыўнага размнажэння. Кветкі дыяметрам 13-15 см, правільныя, белыя, жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя, рознай формы (званочкавыя, зоркавыя, трубчастыя, лейка-, чалма- і чашападобныя), духмяныя або без паху, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка.
Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я. Уведзены ў культуру да нашай эры. Больш за 2 тыс. сартоў. На Беларусі 1 дзікарослы від — лілея кучаравая, шэраг інтрадукаваных відаў.
Дэкаратыўныя, фарбавальныя, меданосныя, харчовыя, лекавыя і эфіраносныя расліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.