From Wikipedia, the free encyclopedia
Лесь Курбас (сапраўднае імя Аляксандр-Зянон Сцяпанавіч Курбас, укр. Лесь Ку́рбас, 25 лютага 1887, Самбар — 3 лістапада 1937, Сандармох, Карэлія) — украінскі акцёр, тэатральны і кінарэжысёр. Народны артыст Украінскай ССР (1925).
Лесь Курбас | |
---|---|
укр.: Лесь Курбас | |
Імя пры нараджэнні | укр.: Олександр-Зенон Степанович Курбас |
Род дзейнасці | акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, рэжысёр, тэатразнавец, драматург, перакладчык |
Дата нараджэння | 25 лютага 1887[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1937[2] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stepan Kurbas[d] |
Маці | Vanda Yanovycheva[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і акцёраў Сцяпана Піліпавіча Курбаса (сцэнічны псеўданім Янавіч) і Ванды Адольфаўны Тэйхман. Вучыўся ў Цярнопальскай украінскай гімназіі, удзельнічаў у самадзейнасці. З 1907 года вучыўся на філасофскім факультэце Венскага ўніверсітэта, праз год перавёўся ў Львоўскі ўніверсітэт. У 1909 годзе арганізаваў студэнцкі тэатр, у якім стаў галоўным рэжысёрам і акцёрам. За патрабаванні украінізацыі ўніверсітэта быў адлічаны. Пазней аднавіўся ў Венскім універсітэце, які і скончыў, адначасова навучаючыся ў драматычнай школе пры Венскай кансерваторыі.
Працаваў у Гуцульскім тэатры Гната Хаткевіча, Львоўскім тэатры таварыства «Руська бесіда». З пачаткам Першай сусветнай вайны пераехаў у Цярнопаль, дзе ў 1915 годзе арганізаваў стацыянарны тэатр «Цярнопальскія тэатральныя вечарыны». У 1917 годзе на запрашэнне Мікалая Садоўскага пераехаў у Кіеў, дзе арганізаваў тэатральную студыю (пазней «Малады тэатр»). У 1918 годзе — член літаратурнай групы «Белая студыя».
У верасні 1919 года ажаніўся з танцоркай Валянцінай Чысцяковай.
У сакавіку 1922 года арганізаваў знакаміты тэатр «Берэзіль» (пазней пераведзены ў тагачасную сталіцу савецкай Украіны Харкаў). У гэтым жа годзе ў Адэсе зняў першы ігравы фільм ВУФКУ паводле апавядання Чэхава «Шведская запалка» (па іншых дадзеных — рэж. Мікалай Салтыкоў ці Барыс Ларэнца).
У 1924 годзе пераехаў у Адэсу, дзе зняў фільмы «Вендэта» і «Макдональд».
У 1925 годзе зняў сваю апошнюю кінанавелу «Арсенальцы», пасля чаго вярнуўся ў тэатр. У жніўні 1925 года атрымаў званне Народнага артыста УССР.
Пасля згортвання палітыкі украінізацыі быў абвінавачаны ў «нацыяналістычных скрыўленнях», адхілены ад кіраўніцтва тэатрам.
Прыгавораны 9 кастрычніка 1937 года Асобай тройкай УНКУС ЛА да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 3 лістапада 1937 года ва ўрочышчы Сандармох. Рэабілітаваны ў 1957 годзе Харкаўскім аблсудом і Ваенным трыбуналам Паўночнай ваеннай акругі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.