Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ленін Вальтэр Марэна Гарсэс (ісп.: Lenín Voltaire Moreno Garcés; нар. 19 сакавіка 1953 года, Нуэва-Ракафуэртэ , правінцыя Арэльяна) — эквадорскі юрыст і палітык. Віцэ-прэзідэнт Эквадора (2007—2013), прэзідэнт Эквадора (2017—2021).
Ленін Марэна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Lenín Boltaire Moreno Garcés | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рафаэль Карэа | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | María Soledad Cisternas[d] | ||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1953[1][2] (71 год) |
||||||
Жонка | Rocío González Navas[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | presidencia.gob.ec (ісп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго бацька ідэалізаваў рускага рэвалюцыянера У. І. Леніна і таму даў такое імя свайму сыну[3].
Віцэ-прэзідэнт Эквадора з 15 студзеня 2007 года. Ён і прэзідэнт Рафаэль Карэа была абраныя на ўсеагульных выбарах 26 лістапада 2006 года. Ён займаў гэтую пасаду да 24 мая 2013 года.
Быў высунуты кандыдатам у прэзідэнты ад кіруючага Альянса годнай і назелажнай радзімы, які ўзначальваў Рафаэль Карэа, на ўсеагульных выбарах 2017 года[4]. Разам з Гільерма Ласа прайшоў у другі тур, дзе перамог, набраўшы 51 % галасоў[5].
Перасоўваецца на інвалідным вазку, бо пасля нападу на яго з мэтаю абрабавання ў 1998 годзе ў яго паралізаваныя ногі.
За дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі вылучаўся кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў 2012 годзе. З 19 снежня 2013 года — спецыяльны пасланец Генеральнага сакратара ААН па пытаннях інваліднасці і даступнасці[6].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.