From Wikipedia, the free encyclopedia
Леапольд Фігль (ням.: Leopold Figl; 2 кастрычніка 1902, Руст, Ніжняя Аўстрыя — 9 мая 1965, Вена) — аўстрыйскі палітык, член АНП, федэральны канцлер Аўстрыі ў 1945—1953 гг.
Леапольд Фігль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Leopold Figl | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Рэнер | ||||||
Пераемнік | Юліус Рааб | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Karl Gruber[d] | ||||||
Пераемнік | Бруна Крайскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Рэнер | ||||||
Пераемнік | Тэадор Кёрнер | ||||||
Нараджэнне |
2 кастрычніка 1902[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 мая 1965[1][3] (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1931 года — віцэ-старшыня Фермерскай лігі Ніжняй Аўстрыі, з 1933 — старшыня. Пры рэжыме Дольфуса увайшоў у склад федэральнай рады па эканамічнай палітыцы. Пасля аншлюсу арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Дахаў, у маі 1943 года вызвалены, працаваў нафтавым інжынерам, у кастрычніку 1944-га зноў арыштаваны, адпраўлены ў Маўтхаўзен і ў лютым 1945 прысуджаны да пакарання смерцю за «дзяржаўную здраду». У тым жа годзе вызвалены савецкімі войскамі, арганізоўваў забеспячэнне жыхароў Вены харчаваннем. 14 красавіка 1945 г аднавіў Фермерскую лігу і 17 красавіка ўвайшоў разам з ёй у склад створанай Аўстрыйскай народнай партыі (АНП), стаўшы яе віцэ-старшынёй. 27 красавіка стаў в. а. прэм’ер-міністра Ніжняй Аўстрыі і віцэ-прэм’ерам.
Пасля правядзення ў снежні таго ж года свабодных парламенцкіх выбараў, на якіх АНП атрымала пераканаўчую перамогу, сфармаваў вялікую кааліцыю з СПА, якая праіснавала да 1966 года, і стаў канцлерам. 26 лістапада 1953 года Фігль сышоў з пасады канцлера і стаў міністрам замежных спраў Аўстрыі ва ўрадзе Юліуса Рааба, падпісаўшы ў гэтай якасці Дэкларацыю аб незалежнасці Аўстрыі. У 1959 годзе па выніках парламенцкіх выбараў, якія павялічылі прадстаўніцтва сацыялістаў, новым міністрам замежных спраў стаў сябра СПА Бруна Крайскі. Фігль быў абраны старшынёй парламента (Нацыянальнага савета), а з 1962 году стаў прэм’ер-міністрам роднай Ніжняй Аўстрыі, займаючы гэтую пасаду да студзеня 1965 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.