Клод Пірон
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клод Пірон (Claude Piron, 26 лютага 1931 — 22 студзеня 2008) — швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, выдатны эсперантыст, прапагандыст эсперанта і роўнасці моў, аўтар шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных твораў на мове эсперанта.
Клод Пірон | |
---|---|
Claude Piron | |
Род дзейнасці | Лінгвіст, перакладчык, псіхолаг, эсперантыст |
Дата нараджэння | 26 лютага 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2008 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | claudepiron.free.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клод Пірон Нарадзіўся ў Бельгіі ў горадзе Намюр у 1931 годзе. Атрымаўшы лінгвістычную (перакладчыцкую) адукацыю, працаваў перакладчыкам у ААН (1956—1961) і СААЗ (1961—1969), валодаў кітайскай, англійскай, рускай і іспанскай мовамі. У якасці перакладчыка наведаў шмат краін Азіі і Афрыкі. Яго шматлікія міжнародныя кантакты значна паўплывалі на эсперанта-дзейнасць. У канцы 1960-ых гадоў ён атрымаў псіхалагічную адукацыю і з 1969 года займаўся пераважна псіхатэрапіяй. У 1973—1994 гадах выкладаў псіхалогію ў Жэнеўскім універсітэце[1].
Пірон зацікавіўся міжнароднай мовай эсперанта ў 1943 годзе[2], калі быў школьнікам. Ён заставаўся актыўным прапагандыстам гэтай мовы на працягу ўсяго жыцця. На эсперанта і аб эсперанта ім была выдадзена вялікая колькасць мастацкай, вучэбнай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры (пісаў таксама пад псеўданімам Johán Valano)[3]. Пірон з’яўляўся членам Акадэміі эсперанта, ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі эсперанта, членам Асацыяцыі пісьменнікаў-эсперантыстаў, лаўрэатам шматлікіх прэмій і конкурсаў.
З 1978 года з’яўляўся швейцарскім падданым. 22 студзеня 2008 года памёр з-за сардэчнага прыступу (Гланд, Швейцарыя)[4][5][6].
Быў жанаты, меў трох дзяцей[7].
Клод Пірон вядомы як папулярны пісьменнік на мове эсперанта. Яго мастацкія творы вылучаюцца захапляльнасцю апавядання, але ў той жа час простым стылем і актыўным выкарыстаннем «схаваных» выразных асаблівасцей эсперанта (у першую чаргу «нязвыклага», але зразумелага словаўтварэння). Значную вядомасць і папулярнасць атрымалі яго навучальныя аповесці «Герда знікла» (Gerda malaperis) і «Дазволь мне сказаць болей» (Lasu min paroli plu), у якіх захапляльны сюжэт прыведзены ў форме тэкстаў, якія паступова робяцца больш складанымі, асабліва арыентаванымі на адпрацоўку тых ці іншых граматычных асаблівасцей эсперанта.
Як эсперанта-паэт Пірон напісаў паэтычны зборнік «Па-добраму» (Malmalice, эсперантамоўная назва з’яўляецца неперакладальнай гульнёй слоў). Акрамя гэтага ён перакладаў песні з розных моў, карыстаецца папулярнасцю яго аўдыяальбом «Паласуйцеся грушай» (Frandu Piron, 1982).
У шматлікіх лінгвістычных і навукова-папулярных артыкулах аб эсперанта К. Пірон апісвае розныя лінгвістычныя і сацыялагічныя аспекты эсперанта. З’яўляючыся псіхолагам, ён вылучыў і пастаянна адстойваў тэзіс аб тым, што эсперанта «з’яўляецца больш прыстасаваным для чалавечай псіхікі, чым нацыянальныя мовы», так як больш паслядоўна адпавядае прынцыпу «падобным паняццям — падобныя формы выражэння». Вялікую вядомасць і неадназначныя адзнакі сярод эсперантыстаў атрымала яго кніга «Добрая мова» (La bona lingvo), у якой ён абараняе прынцыпы «простага эсперанта», які здольны чэрпаць рэсурсы для ўзбагачэння ў самім сабе, у сваёй граматычнай структуры (у процівагу ідэі «багатага эсперанта», які чэрпае багацце лексічных форм у нацыянальных мовах).
Пірон з’яўляўся аўтарам шматлікіх публікацый на тэму шматмоўя і моўнай праблеме (на эсперанта, французскай і англійскай мовах), у якіх ён пераканаўча абараняў эсперанта як сродак для міжнародных зносін; найбольш вядомы яго твор «Моўная праблема — ад хаосу да разважлівасці» (Le Défi des langues — Du Gâchisau bon sens, 1994, выдадзены таксама на партугальскай мове).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.