Квазар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кваза́р (англ.: quasar) — надзвычай магутнае і далёкае актыўнае ядро галактыкі. Квазары з’яўляюцца аднымі з самых яркіх аб’ектаў у Сусвеце — іх магутнасць выпраменьвання часам у дзясяткі і сотні разоў перавышае сумарную магутнасць усіх зорак такіх галактык, як наша. Сляды бацькоўскіх галактык вакол квазараў (прычым далёка не ўсіх) былі выяўлены толькі пазней. У першую чаргу квазары былі апазнаны як аб’екты з вялікім чырвоным зрушэннем, якія маюць электрамагнітнае выпраменьванне (уключаючы радыёхвалі і бачнае святло) і настолькі малыя вуглавыя памеры, што на працягу некалькіх гадоў пасля адкрыцця іх не атрымоўвалася адрозніць ад «кропкавых крыніц» — зорак (наадварот, працяглыя крыніцы больш адпавядаюць галактыкам)[1].
Англійскі тэрмін quasar утвораны ад слоў quasistellar («квазізорны» ці «падобны на зорку») і radiosource («радыёкрыніца») і даслоўна азначае «квазізорная радыёкрыніца».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.