Зоя Міхайлаўна Даўгяла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зоя Міхайлаўна Даўгяла (14 чэрвеня 1938, г. Менск — 2022) — беларускі бібліятэкар-бібліёграф.
Зоя Міхайлаўна Даўгяла | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2022 |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхаіл Хрысанфавіч Даўгяла |
Род дзейнасці | бібліятэкарка, бібліёграф |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзілася 14 чэрвеня 1938 года ў Менску. Дачка мастака Міхаіла Даўгялы (1908—1978)[1]. Дзякуючы сяброўству бацькі з мастаком Валянцінам Волкавым, Зоя стала правобразам маленькай дзяўчынкі на ягоным знакамітым палатне «Мінск. 3-га ліпеня 1944 года»[1].
Пасля заканчэння 10 класаў у 1955 годзе паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна. Пасля яго заканчэння паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Яшчэ будучы студэнткай чацвёртага курса, сумяшчала вучобу з работай у бібліятэцы інстытута[1]. Скончыла ў 1961 годзе інстытут па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства»[2].
У 1961—1997 гг. працавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у 1980—1994 гг. — загадчыца сектара. Займалася стварэннем эталоннага апарата для беларускага мастацтва, распрацавала схему картатэкі «Беларускае мастацтва»[2].
Памерла ў 2022 годзе[1].
Узнагароды
За асабісты ўклад у развіццё Нацыянальнай бібліятэкі і бібліятэчнай справы адзначана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР, медалём «Ветэран працы»[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.