From Wikipedia, the free encyclopedia
Званочкавыя[3] (Campanulaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Званочкавыя | ||||||||||||||||
Campanula cespitosa | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Campanulaceae Juss., nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Гэта шматгадовыя травы, радзей паўхмызнякі. Лісце пачарговае, цэльныя, не маюць прылісткаў. Суквецці звычайна з канечнай кветкай. Кветкі правільныя, двухполыя, з пяцічленнымі чашачкай, вяночкам, андрацэем і, рэдка, гінецэем. Іншы раз лік лісточкаў калякветніка меншы (3—4) ці большы (6—10). Вяночак званочкавы, лейкападобны ці звонападобны. У некаторых раслін вяночак да асновы раздзельны, а іншы раз долі яго застаюцца злучанымі наверсе (віды роду Кольнік (Phyteuma)). Тычынкавыя ніці свабодныя ад вяночка, радзей зрастаюцца з яго асновай, у ніжняй частцы часта пашыраны. Пыльнікі свабодныя, але бываюць злучанымі (склеенымі) ў трубку па ўсёй даўжыні ці толькі ў ніжняй частцы.
Завязь ніжняя (радзей паўніжняя), звычайна 2—5-гняздовая, з многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе, часцей на тоўстых плацэнтах. Слупок з трохраздзельным (двух- ці шматраздзельным) рыльцам. Вакол асновы слупка часта развіты нектаравыдзяляльны орган (дыск) у выглядзе кальца і рыльцам, часта раздзельным. Плады — каробачкі, радзей ягады. Насенне з эндаспермам.
Сямейства ўтрымлівае каля 90 родаў і больш за 2 000 відаў у нетрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я, асабліва ў Міжземнамор’і. Вельмі нешматлікая ў тропіках, асабліва ў горных раёнах. На тэрыторыі Беларусі — 4 роды і 15 відаў.
Званочкавыя — энтамафільныя і амаль усе пратаандрычныя. Пылок вызваляецца з пыльнікаў яшчэ да раскрыцця кветкі і адкладаецца на слупку і на знешняй паверхні яшчэ не адышоўшых лопасцей рыльца песціка, пакрытага валаскамі ці клейкай вадкасцю. Пасля раскрыцця кветкі пыльнікі ападаюць ці вянуць. Калі яны вянуць, дык тычынкавыя ніці скарачаюцца ці загібаюцца наверх. Насякомыя такім чынам атрымліваюць свабодны доступ да нектару, што выдзеліўся на дно кветкі. Пры гэтым яны пакрываюцца пылком. Пасля гэтай «мужчынскай» фазы цвіцення надыходзіць наступная, «жаночая»: слупок падаўжаецца і лопасці рыльца разыходзяцца, дзякуючы чаму ўспрымальная пылок паверхня слупка становіцца даступнай для апылення.
Калі не адбылося перакрыжаванае апыленне, то далейшыя разрастанне і згібанне лопасцей рыльца забяспечваюць апыленне рэшткамі пылку той жа кветкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.