From Wikipedia, the free encyclopedia
Збо́рная Казахста́на па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Казахстана. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 17 месцы[1]. Кіруючы орган — Казахская федэрацыя хакея з шайбай; галоўным трэнерам з'яўляецца фінскі спецыяліст Ары-Пека Селін. Зборная была ўдзельнікам дзвюх Алімпійскіх гульняў — у Нагана і Турыне.
Мянушкі | Казахскія барсы | ||
Федэрацыя | Казахстанская федэрацыя хакея з шайбай | ||
Трэнер | Ары-Пека Селін | ||
Капітан | Аляксей Трашчынскі | ||
Больш усіх гульняў | Аляксандр Карашкоў (78) | ||
Бамбардзір | Аляксандр Карашкоў (83) | ||
Першая гульня Казахстан 5:1 Украіна (Санкт-Пецярбург, Расія; 14 красавіка 1992) | |||
Самая буйная перамога Казахстан 52:1 Тайланд (Чанчунь, Кітай; 29 студзеня 2007) | |||
Самае буйное паражэнне ЗША 10:0 Казахстан (Кёльн, Германія; 15 мая 2010) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 19 (Упершыню 1993) | ||
Дасягненні | 12-е месца (2005) |
Зборная Казахстана па хакеі з шайбай утварылася ў 1992 годзе, пасля развалу СССР. У лютым 1996 года ўпершыню ўдзельнічаючы ў Зімовых Азіяцкіх гульнях у кітайскім Харбіне, зборная Казахстана пад кіраўніцтвам Барыса Аляксандрава стала чэмпіёнам трэціх гульняў, а ў лютым 1997 года ў Аўстрыі здабыла пуцёўку на Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана, дзе дайшла да чвэрцьфіналу. У лістападзе 1997 года на турніры ў Аўстрыі зборная выйшла з дывізіёну С у дывізіён А чэмпіянату свету, але ў маі 1998 года ў Швейцарыі прайграла на чэмпіянаце свету ўсё гульні і заняла 15 месца.
У 1999 годзе кіраўнікі Расійскай хакейнай лігі, у якой выступалі ўсе лідары зборнай Казахстана, прынялі закон, які абмяжоўваў колькасць легіянераў у клубах РХЛ. Многія ігракі былі вымушаны адмовіцца ад выступаў за зборную, каб захаваць працаўладкаванне. Пасля гэтага Барыс Аляксандраў істотна абмаладзіў склад каманды і зноў выйграў чацвёртыя Зімовыя Азіяцкія гульні 1999 года ў Канвонда.
Аднак у лістападзе 1999 года ў кваліфікацыйным турніры ў Вялікабрытаніі каманда не здолела выйсці з групы Б у групу А чэмпіянату свету 2000 года, саступіўшы зборным Латвіі і Украіне. У лютым 2000 года на адборачным турніры ў Эстоніі каманда толькі паводле суадносін гульняў не патрапіла на Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, саступіўшы першае месца Украіне.
У красавіку 2001 года на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне каманда саступіла першае месца і пуцёўку ў топ-дывізіён гаспадарам зборнай Славеніі. У красавіку 2002 года на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ў Нідэрландах зборная, прайграўшы зборнай Францыі, саступіла першае месца камандзе Беларусі.
Улетку 2002 года Аляксандраў быў звольнены з пасады галоўнага трэнера «Казцынк-Тарпэда» і з аналагічнай пасады ў зборнай. Мышагін, які заняў месца Аляксандрава, здолеў з першага заходу вярнуцца ў дывізіён А чэмпіянату свету і пратрымацца там тры гады. Найвышэйшым дасягненнем за гэтыя часы стала 12-е месца ў 2005 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.